Павал Кляньё
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вал Кляньё (нар. 28 красавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца сталічнага «Юні Ікс Лабс».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Нарадзіўся ў Менску. Зь першай клясы пачаў займацца футболам у СДЮШАР-5[2]. Калі школа займела фінансавыя праблемы, выхаванцы перайшлі пад крыло футбольнага клюбу «Менск», дзе выступаў за юнацкія каманды. У пачатку 2017 году быў заяўлены за дублюючы склад «Менску», але гэтак і не згуляў за яго, і ў жніўні таго ж году далучыўся да клюбу Першай лігі «Нёман-Агра» з Стоўпцаў. У складзе «Нёмана-Агра» замацаваўся ў асноўным складзе, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.
У лютым 2018 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[3]. Сэзон 2018 году пачынаў у дублюючым складзе тарпэдаўцаў. 13 траўня 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:2). У далейшым пачаў трывала зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У ліпені 2019 году ў сувязі зь фінансавымі праблемамі пакінуў каманду. У жніўні 2019 году стаў гульцом «Гомля»[4], аднак выступаў у гомельскім клюбе толькі за дубль, але ў першай камандзе заставаўся на лаве запасных. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[5]. Неўзабаве выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», але не падышоў клюбу. У лютым далучыўся да гомельскага «Лякаматыву». Замацаваўся ў першай адзінаццатцы чыгуначнікаў і стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды, забіўшы за cэзон 10 галоў у Першай лізе.
У студзені 2021 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам[6]. У першай палове cэзону 2021 году рэгулярна зьяўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. З жніўня страціў месца ў складзе і толькі заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[7]. Хутка пачаў трэнавацца зь «Менскам» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. У сталіцы гулец ня даў рады ды толькі часам выходзіў на замену. У ліпені 2022 году далучыўся да рагачоўскага «Макслайну»[9]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У сакавіку 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[10], які пераехаў у Віцебск. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Макслайн»[11], аднак у студзені 2024 году зноў пачаў трэнавацца з клюбам і ў лютым падпісаў новае пагадненьне[12]. У жніўні 2024 году стаў гульцом «Воршы»[13], але ў сярэдзіне верасьня сышоў з клюбу[14]. У красавіку 2025 году склаў працоўную дамову з сталічным «Юні Ікс Лабс»[15].
Міжнародная
8 чэрвеня 2019 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Гібральтару (10:0) і пасьпеў адзначыцца хет-трыкам.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads