Павал Марціновіч

беларускі паэт, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павал Аркадзевіч Марціновіч (27 чэрвеня 1954, Менск — красавік 2017) — беларускі паэт, перакладчык.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1954 году ў Менску ў сям’і пісьменьніка Аркадзя Марціновіча.

У 1971 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пасьля трэцяга курсу перавёўся на завочнае аддзяленьне, якое скончыў у 1976 годзе і адначасова пачаў працаваць памочнікам галоўнага рэжысэра па літаратурнай частцы Рэспубліканскага тэатру юнага гледача. У 1978—1979 гадох — літаратурны супрацоўнік рэдакцыі часопісу «Вясёлка». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1976 году.


Памёр у красавіку 2017 году. Крэміраваны 28 красавіка ў Менскім крэматорыі[1].

Remove ads

Творчасьць

Аўтар зборнікаў вершаў «Прадвесьне» (1975), «Час бурштыну» (1977). Выдаў кніжкі вершаў для дзяцей «Пасьпяшайся ў наш звярынец!» (1978), «Жыў-быў воўк» (1979), «Дзядзька Сон» (1980), «Сталёвы бусел» (1989).

Перакладаў з ангельскай, летувіскай, польскай, чэскай моваў на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданьнямі выйшлі аповесьць В. Стыблавай «Мой брацік» (1977), зборнік чэскіх народных казак «Кубачак, вары!» (1977), аповесьці В. Бубніса «Белы вецер. Рамунас» (1978), зборнік вершаў «Рамоначак-рамунеле» (1979), раман Я. Козака «Гняздо бусла» (1979), аповесьць А. Крысьці «Нябожчыкава люстэрка» (зборнік «Замежны дэтэктыў», 1988).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads