Вясёлка (часопіс)
беларускі дзіцячы часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вясёлка» — беларускі штомесячны часопіс для дзяцей. Прадназначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту, некаторыя матэрыялы даступны і для чытаньня дашкольнікам. Сярод часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей, стаіць паміж чытанкай-маляванкай для дашкольнікаў «Буся» і часопісам для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Бярозка». Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74845, для ведамасных — 748452.
Remove ads
Публікацыі
Публікуе пераважна літаратурна-мастацкія творы і матэрыялы на грамадзкія тэмы, розныя па памерах і складанасьці — як для самастойнага чытаньня дзяцьмі 6 — 10 год, так і для чытаньня дзецям дарослымі альбо больш старэйшымі школьнікамі.
Друкуе апавяданьні, казкі, вершы беларускіх пісьменьнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песьні беларускіх кампазытараў для дзяцей. Распавядае пра культуру і гісторыю Беларусі і іншых краінаў. Мае розныя тэматычныя рубрыкі. Вядзе літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаваньне сваіх чытачоў. Перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасьць, узаемадапамогу[1].
У савецкія часы наклад часопісу складаў 100 тыс. экземпляраў[2]. У красавіку 2012 г. наклад часопісу складаў 13 500 асобнікаў, часопіс зьяўляўся самаакупным[3].
Паводле стану на сакавік 2017 г. выдадзена 720 нумароў.
Рэдакцыя «Вясёлкі» зьяўляецца таксама заснавальнікам чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся»[4]. Да пачатку выданьня «Бусі» (жнівень 2013) «Вясёлка» была адзіным беларускім пэрыядычным выданьнем для дзяцей як дашкольнага, так і малодшага школьнага ўзросту[5].
Remove ads
Сайт
З лютага 2011 г. дзейнічае сайт часопіса, на якім зьмешчаны казкі і дзіцячыя вершы. У творах дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, гэта адносіцца як да фальклёрных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і інш.), гэтак і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» А. Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» А. Масла, «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» Р. Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Я. Лёсіка і інш.)[1]. На сайце створана фотагалерэя, ладзяцца конкурсы.
Remove ads
Узнагароды
«Вясёлка» ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, зьяўляецца пераможцам Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» 2004, 2007, 2010 гадоў.
Галоўныя рэдактары
- Васіль Вітка (1957—1974)[6]
- Еўдакія Лось (1974—1976)
- Анатоль Грачанікаў (1976—1978)
- Уладзімер Ліпскі (1978—2022)
- Анастасія Радзікевіч (з 2022)
Некаторыя аўтары
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads