Павал Пракапеня

беларускі сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia

Павал Пракапеня
Remove ads

Па́вал Пракапе́ня, пс. Паўло Прокопен, Павел Прокопені (18 жніўня 1908 або 1910, в. Запольле Берасьцейскага павету, цяпер Пружанскі раён — 9 кастрычніка 1976, Нью-Ёрк) — беларускі, польскі і расейскі опэрны сьпявак.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў беднай беларускай сям’і, аднак прырода надарыла яго выдатнымі музычнымі здольнасьцямі і выдатным глыбокім голасам. У падлеткавым узросьце парабкаваў у горадзе Наваградак. Пасьля працаваў «пасыльным» у ваяводзкім упраўленьні і ў паліцэйскай камэндатуры.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Львове сабраўся сьвет польскай эстрады, якія зьбеглі на Ўсход зь нямецкай акупацыйнай зоны. Туды трапіў і Павал Пракапеня. Далейшая частка яго жыцьця на нейкі час невядомая.

Пачатак вайны паміж СССР і Нямеччынай ён сустрэў у Куйбышаве, а калі на поўдні СССР пачало арганізоўвацца Польскае войска пад кіраўніцтвам вызваленага з «Лубянкі» генэрал-лейтэнанта Ўладыслава Андэрса, Павал Пракапеня стаў сябрам артыстычнага ансамбля Карпацкай брыгады ды падчас усёй вайны саграваў песьняй сэрцы польскіх жаўнераў.

«Я чуў яго ў Палестыне і Ліване, — піша Абрамаў-Няверлі, — …У Польшчы ягоны голас… на працягу многіх гадоў быў забаронены. Пракапеня застаўся ў эміграцыі, атабарыўся ў Злучаных Штатах Амэрыкі… прысадзісты бляндын з бадзёрым тварам, які выдаваў схільнасьць да чаркі… Павал Пракапеня, на шчасьце, ня быў тэнарам. І падтрымліваў добрую форму на працягу доўгіх гадоў».

Павал Пракапеня аб’езьдзіў з канцэртамі паўсьвету, але ў Польшчу шлях яму быў зачынены. Ня ўбачыў больш сьпявак і роднай Беларусі. Памёр выканаўца ў Нью-Ёрку 9 кастрычніка 1976 году.

Remove ads

Творчасьць

Самародны песенны і музычны талент Паўла Пракапені быў адкрыты ў Польшчы ў 1920-я гады. Яраслаў Абрамаў-Неверлі згадвае ў кнізе «Масток праз Атлантык»: «…разносіў лісты, быў пасланцам. У чырвонай фуражцы хадзіў ён з торбай і заўсёды сьпяваў. На гэтыя сьпевы зьвярнула ўвагу жонка камісара паліцыі… захопленая выдатным голасам, яна паслала яго вучыцца ў Варшаву. Неўзабаве Пракапеня стаў вядомым сьпеваком, бас-барытонам, які ў польскім горадзе Кракаве сьпяваў з самім Янам Кяпурам(pl) з даху аўтамабіля. Ужо знакамітасьцю Пракапеня прыехаў на гастролі ў родны Наваградак. Канцэртаваў у глядзельнай зале нашага кіно… Калі Пракапеня засьпяваў на беларускай мове народную песьню „Лявоніха“, аплядысмэнтам не было канца».

У песенным рэпэртуары Паўла Пракапеня, акрамя польскіх і беларускіх песень, былі ў асноўным расейскія народныя песьні. На старых кружэлках фірмы «Сырэна Электро», выдадзеных напрыканцы 1933 году, захаваліся запісы песень «Ах, ты доля, мая доля», «Байкал», «Бродяга», «Ванька-парень», «Верёвочка», «Волга-волга», «Во саду иль в огороде», «Два гренадёра», «Двенадцать разбойников», «Дубинушка», «Лучинушка», «Любовь разбойника», «Молись, кунак», «Семеро зятьёв», «Утёс», «Ухарь-купец», «Чёрные гусары», «Эй, ухнем!» Па сьведчаньні аўтара кнігі «Прекрасная Маруся Сава» Міхаіла Іванавіча Блізьнюка, некаторы час Павал Пракапеня выступаў разам са сьпеваком Ежы Сямёнавым і яго хорам.

У 1943 зьняўся ў дакумэнтальным фільме Яўгеніюша Цэнкальскага(pl) «Шатляндзкая мазурка» (па-ангельску: Scottish Mazurka).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads