Павал Растаргуеў
беларускі й расейскі мовазнаўца й пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вал Андрэ́евіч Растаргу́еў (па-расейску: Павел Андреевич Расторгуев; 30 чэрвеня 1881, Старадуб, цяпер Расея — 21 сакавіка 1959, Навазыбкаў, цяпер Расея) — беларускі й расейскі мовазнаўца й пэдагог. Правадзейны сябра Інбелкульту (1924), доктар філялягічных навук (1941), прафэсар (1923)[1].
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў Старадубе ў 1881 г. Бацька працаваў бугальтарам казначэйства. Акрамя Паўла ў сям’і было яшчэ сямёра дзяцей. Нягледзячы на складанае матэрыяльнае становішча, у доме была вялікая бібліятэка з старажытнарускай літаратурай, якой зь дзяцінства зацікавіўся Павал. Вучыўся ў Старадубскай дзьвюхкляснай вучэльні, дзе добра праявіў свае здольнасьці. Пасьля вучыўся ў Глухаўскім настаўніцкім інстытуце. У 1903 г. становіцца студэнтам гісторыка-філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту, які пасьпяхова заканчвае ў 1908 г[2]. Здае экзамэны на магістра расейскае мовы й славеснасьці.
Працаваў у Маскоўскім ўнівэрсытэце ў 1917—1923 гг. У 1918 г. чытаў курс лекцыяў па беларускай мове ў Беларускім народным унівэрсытэце ў Маскве («Беларуская мова ў яе сучасным і мінулым стане» ў кнізе «Курс беларусазнаўства», 1918—1920). У 1932 г. рэпрэсаваны, высланы ў Караганду. У 1936 годзе яму дазволілі выехаць з Караганды, але сяліцца ў Маскве было забаронена, таму 2 гады ён пражыў у сястры ў Клінцах. У 1938—1951 гг. загаднік катэдры расейскае мовы Навазыбкаўскага пэдагагічнага інстытуту, адначасова ў 1947—1948 гг. у Інстытуце мовы, літаратуры й мастацтва АН Беларусі[1].
Памёр у 1959 г. у Навазыбкаве, дзе й пахаваны[2].
Remove ads
Працы
Склаў праект «Праграмы па вывучэньні беларускіх гаворак і зьбіраньні зьвестак для складаньня Дыялекталягічнага атлясу беларускае мовы». Вывучаў беларускія гаворкі ў іхным гістарычным і сучасным стане, гаворкі расейска-беларуска-ўкраінскага памежжа ў іхным узаемадзеяньні: «Гаворкі ўсходніх паветаў Гомельскае губэрні ў іх сучасным стане», «Северска беларуская гаворка. Дасьледаваньне ў галіне дыялекталёгіі і гісторыі беларускіх гаворак» (Залаты мэдаль Расейскага геаграфічнага таварыства; абедзьве 1927), «Гаворкі на тэрыторыі Смаленшчыны» (1960), «Слоўнік народных гаворак Заходняй Браншчыны» (1973). Дасьледаваў праблемы беларускае літаратурнае мовы: артыкулы «Беларуская мова ў сьвятле яе навуковага пазнаньня» (1922), «Да пытаньня аб ляскіх рысах у беларускай фанэтыцы» (1927), «Беларускае мовазнаўства ў 1917—1927 гг.» (1930)[1].
На Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. прапаноўваў афрыкаты дз і дж перадаваць літарамі сэрбскага альфабэту — ђ (ђед), ћ (хаћу), а літару й замяніць літарай j і выкарыстоўваць яе ў тых выпадках, як там жа прапанаваў Язэп Лёсік (замест літары й увесьці літару j і спалучэньне зычнага гуку j з галоснымі гукамі э, о, у, а абазначаць літарай j з адпаведнай галоснай — jэхаць, jолка, jунак, мaja, a літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэньня адпаведнага галоснага гуку й мяккасьці папярэдняга зычнага — лес, нёс, людзі, мяса)[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads