Павал Яўсеенка

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павал Яўсеенка (нарадзіўся 30 кастрычніка 1980 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Цяпер працуе трэнэрам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскай школы «Алімпія». Гуляў за шэраг беларускіх клюбаў, пераважна ў Першай лізе. У 2006 годзе стаў найлепшым бамбардзірам клюбу «Менск», які паводле вынікаў сэзону атрымаў месца ў Найвышэйшай лізе. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», які пакінуў Найвышэйшую лігу, але паводле вынікаў сэзону 2010 году вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. Спачатку быў асноўным правым абаронцам, але потым саступіў гэтае месца Сяргею Мацьвейчыку і ў сэзоне 2012 году зрэдку зьяўляўся на полі.

У студзені 2013 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[3], дзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі правага абаронцы. Верасень і кастрычнік 2013 году прапусьціў праз траўмы, але потым вярнуў месца ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Славія» пакінула Найвышэйшую лігу, і ў сакавіку 2014 году Яўсеенка прыяднаўся да першалігавага «Граніта»[4]. Спачатку толькі выходзіў на замену, але пазьней замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог клюбу атрымаць перамогу ў Першай лізе 2014 году. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Гранітам»[5]. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным правым абаронцам мікашэвічцаў у Найвышэйшай лізе.

У ліпені 2016 году празь фінансавыя цяжкасьці пакінуў «Граніт»[6] і неўзабаве ўзгодніў кантракт зь менскім «Тарпэда»[7], дзе замацаваўся ў першым складзе. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з тарпэдаўцамі на наступны сэзон[8], аднак у студзені 2017 году прыняў прапанову ўвайсьці ў трэнэрскі штаб салігорскага «Шахцёра»[9].

Трэнэрская

З пачатку 2017 году пачаў дапамагаць у «Шахцёры» Алегу Кубараву, разам зь якім працаваў у жодзінскім «Тарпэда» і «Гомлі». У ліпені 2017 году разам з усім трэнэрскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[10]. Неўзабаве стаў памочнікам Кубарава ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[11]. У канцы 2018 году ўсьлед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клюб[12]. З 2019 году быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 году разам зь ім пакінуў клюб[13].

У кастрычніку 2021 году часова ўваходзіў у трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі замест выбылых праз хваробы трэнэраў, а неўзабаве стаў трэнэрам у жаночай зборнай Беларусі. У сакавіку 2022 году зноў апынуўся ў трэнэрскім штабе мужчынскай зборнай[14]. У жніўні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[15]. У верасьні 2023 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб новага галоўнага трэнэра зборнай Беларусі Карляса Алёса[16].

У пачатку 2024 году стаў таксама галоўным трэнэрам каманды АБФФ Ю-17, якая далучылася да Першай лігі чэмпіянату Беларусі[17][18][19].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads