Тарпэда-БелАЗ Жодзін

беларускі футбольны клюб з Жодзіна From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарпэда-БелАЗ Жодзін
Remove ads

«Тарпэда»-БелАЗ — беларускі футбольны клюб з Жодзіна. Заснаваны ў 1962 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі 2016 і 2023 гадоў. З 2002 году выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Першая футбольная каманда з Жодзіна ўпершыню выступіла ў чэмпіянаце БССР у 1962 годзе. Тагачаснай назвай клюбу была «Ракета». Аднак, першы гульнявы досьвед быў няўдалым, бо каманда атрымала 15 паразаў з 16 гульняў і скончыла чэмпіянат на перадапошнім радку выніковай табліцы, толькі з-за таго, што клюб «Салют» з Баранавічаў датэрмінова зьняўся з чэмпіянату.

Некалькі наступных сэзонаў клюб праводзіў ужо на абласным узроўні. Толькі празь пяць гадоў іншы клюб з Жодзіна, «Аўтазаводец», паспрабаваў свае сілы ў чэмпіянаце БССР, аднак на гэты раз пачынаць камандзе прыйшлося з другога дывізіёну. Клюб заняў шостае месца ў сваёй падгрупе. Наступны сэзон быў больш удалым, каманда заняла 4 месца сярод 11 удзельнікаў. У 1969 годзе клюб зьмяніў назоў на «Тарпэда» й заняў першае месца ў сваёй зоне, пасьля чаго вынікова скончыў дадатковыя гульні за выхад у першы дывізіён, аказаўшыся мацней за ваўкавыскую «Працу», а таксама менскія «Трактар» і «Арбіту».

1970 год стаў для клюбу чэмпіёнскім, каманда адразу зь першага заходу здолела атрымаць перамогу ў чэмпіянаце БССР, пры гэтым сем хатніх гульняў скончыўшы перамогамі й толькі аднойчы згуляўшы ўнічыю на сваім полі.

У 1992 годзе каманда мела назву БелАЗ. Да 2011 году клюб меў назву «Тарпэда», а па ўваходжаньні ў лік заснавальнікаў клюбу БелАЗу, яна была зьмененая на «Тарпэда»-БелАЗ[1]. ААТ БелАЗ атрымала кантрольны пакет акцыяў клюбу (65%), што надало магчымасьць значна падкарэктаваць клюбны фінансавы стан[2]. У чэмпіянаце 2012 году клюб заняў 11 месца ў найвышэйшай лізе і трапіў у плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе, дзе яго супернікам быў клюб «Гарадзея», але па выніках дзьвюх гульняў (0:1, 4:0) жодзінскі клюб застаўся ў найвышэйшай лізе.

У верасьні 2019 году галоўным трэнэрам жодзінскай каманды стаў Юры Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесьці клюб да ягоных першых у гісторыі бронзавых мэдалёў чэмпіянату Беларусі. У пачатку 2021 году фан-рух клюбу адмовіўся падтрымліваць клюб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[3].

У кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў УЭФА 2020—2021 гадоў клюб сустракаўся з дацкім «Капэнгагенам». Празь міжнародныя санкцыі і паветранай блякады «Тарпэда-БелАЗ» вымушаны быў правесьці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсэнал», аднак жодзінцам адмовілі, праз гэта хатняя гульня прайшла на Цэнтральным стадыёне ў Казані, дзе каманда прагуляла зь лікам 0:5. Сэзон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 году Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнэра, якую заняў ягоны памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сэзону, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.

Сэзон 2022 году жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнэра Дзьмітра Молаша. Пачатак чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда трывала паразы ў першых трох матчах усьцяж, але неўзабаве выправіла становішча і ўзвысілася да сярэдзіны табліцы. Добрая гульня ў другой палове сэзону дазваляла змагацца за больш высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.

У 2023 годзе «Тарпэда-БелАЗ» добра пачаў чэмпіянат, хутка апынуўшыся сярод лідэраў у табліцы. 28 траўня 2023 году клюб у другі раз здабыў Кубак Беларусі, перагуляўшы ў фінале барысаўскі БАТЭ зь лікам 2:0. Дзякуючы гэтаму жодзінцы атрымалі месца ў Лізе канфэрэнцыяў УЭФА, дзе аднак адразу саступілі кіпрскаму АЕКу і выбылі з далейшага розыгрышу. Няўдача ў эўракубках перакінулася на айчыннае першынство, і жодзінцы выдалі сэрыю зь нічыіх. Каманда працягвала трымаць трэці радок у табліцы, але шанец на залаты і нават срэбны мэдалі амаль зьнік. У апошнім туры, аднак, «Тарпэда-БелАЗ» мог страціць і трэці радок, але захаваў яго, не зважаючы на паразу ў апошнім матчы менскаму «Дынама». Такім чынам, у другі раз у гісторыі клюб здабыў мэдалі айчыннага чэмпіянату.

Remove ads

Дасягненьні

Remove ads

Склад

Актуальны на 2 жніўня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Статыстыка

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Удзел у эўракубках

Больш інфармацыі Кубак, Г ...
Больш інфармацыі Сэзон, Кубак ...
Remove ads

Галоўныя трэнэры

  • Вадзім Скрыпчанка (з студзеня 2019)[4]
  • Алег Кубараў (ліпень 2017 — сьнежань 2018)[5]
  • Ігар Крывушэнка (лістапад 2012 — ліпень 2017)[6]
  • Вадзім Бразоўскі (травень — лістапад 2012)
  • Сяргей Гурэнка (да траўня 2012)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads