Павал Савіцкі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Савіцкі (нар. 12 ліпеня 1994 году, Горадня, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец ДЮСШ «Белкард» (Горадня). Першы трэнэр — Аляксандар Ярашэвіч. Прафэсійную кар’еру пачаў у «Нёмане» ў 2010 годзе, выступаў за дубль. У сэзоне 2011 году дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі й замацаваўся ў асноўным складзе клюбу: правёў 28 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Колькасьць забітых мячоў і хет-трык у адным матчы сталіся ўзроставымі рэкордамі найвышэйшай лігі. 24 студзеня 2012 году падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на 3 гады. У чэмпіянаце 2012 году правёў усе 30 матчаў, забіў 6 галоў. У сьнежні 2014 году падпісаў новы кантракт зь «Нёманам»[5], пасьля чаго быў аддадзены ў арэнду польскай «Ягелёніі» з правам выкупу[6]. У чэрвені 2015 году вярнуўся з арэнды ў «Нёман»[7]. У сьнежні 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[8]. Пазьней, аднак, «Нёман» дамагаўся атрымаць кампэнсацыю за падрыхтоўку гульца, які ў веку 23 гадоў па заканчэньні кантракту перайшоў у іншы клуб. Гарадзенцы жадалі суму ў памеры 600 тысяч даляраў, як гэта прадугледжвалі кодэксы УЭФА і Беларусі. У верасьні 2018 году Дысцыплінарны камітэт АБФФ пастанавіў «Дынама» кампансаваць амаль 400 тысяч даляраў на падрыхтоўку футбаліста на карысьць «Нёмана», у кастрычніку Арбіртажны камітэт скараціў суму да 265 тысяч даляраў[9].
У складзе ж берасьцейскай каманды Павал стаў трывалым гульцом асноўнага складу. У ліпені 2018 году здарыўся канфлікт з трэнэрам дынамаўцаў Аляксеем Шпілеўскім, празь якога каманду пакінулі лідэры Арцём Мілеўскі і Аляксей Гаўрыловіч. Савіцкі згодна зь першапачатковай інфармацыяй таксама быў выстаўлены на трансфэр, аднак у выніку тыдзень трэнаваўся індывідуальна і пасьля вярнуўся да складу[10]. У першым жа матчы па вяртаньні 26 ліпеня 2018 году аформіў хет-трык у браму грэцкага «Атромітасу» (4:3) у Лізе Эўропы. Паводле вынікаў сэзону 2018 году Павал з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, быў таксама прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату[11]. У сезоне 2019 году чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і зьяўляўся на зьмену. Забіўшы 8 галоў у Найвышэйшай лізе, дапамог берасьцейцам стаць чэмпіёнам Беларусі. Сэзон 2020 году пачынаў у стартавым складзе, пасьля стаў часьцей выходзіць на замену.
У студзені 2021 году стаў трэнавацца зь іншым берасьцейскім клюбам «Рухам» і неўзабаве склаў працоўную ўгоду з клюбам[12]. У сэзоне 2021 году быў гульцом асновы, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, усяго правёў за «Рух» 28 матчаў (26 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), адзначыўся 5 галамі і 5 галявымі перадачамі. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь берасьцейскім клюбам[13]. У студзені 2022 году зноў стаў футбалістам «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сэзону[14]. У першы сэзон па вяртаньні з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам яшчэ на год[15]. У сэзоне 2023 году адзначыўся 13 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, чым дапамог «Нёману» стаць срэбным прызэрам чэмпіянату. У студзені 2024 году зноў падоўжыў кантракт з клюбам[16]. У матчы 29-га туру супраць «Смаргоні» стаў для гульца 300-й гульнёй футбаліста ў складзе «Нёману»[17]. У студзені 2025 году Савіцкі падоўжыў пагадненьне з клюбам[18].
Міжнародная
1 сакавіка 2012 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Казахстану. 18 траўня 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану. Ужо ў другім сваім матчы за зборную 21 траўня 2014 года супраць зборнай Ліхтэнштайну адзначыўся дублем[19].
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2018, 2024, 2025
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018, 2019, 2020
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2018
- Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2018
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013, 2016, 2017, 2018, 2023
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads