Пакроўскі (Чачэрскі раён)

пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пакро́ўскі[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 51 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 69 км ад Гомелю.

Хуткія факты

На захадзе мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож). Побач аўтадарога Чачэрск — Рыскова.

Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1930 арганізаваны калгас. 15 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 у складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads