Палац Браніцкіх (Беласток)

палац у Беластоку (Польшча) From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Браніцкіх (Беласток)
Remove ads

Пала́ц Брані́цкіх (па-польску: Pałac Branickich) палац у Беластоку Падляскага ваяводзтва (Польшча), заснаваны ў першай палове XVIII стагодзьдзя вялікім гетманам каронным Кляментам Браніцкім (1689—1771) як уласная рэзыдэнцыя. Збудаваны ў барокавым стылі палацава-паркавы комплекс з садамі, павільёнамі, скульптурамі, прыбудовамі стаў вядомы як «Падляскі Вэрсаль»[2][3]. Паводле раскошы аздабленьня і вышуканасьці апрацоўкі не саступаў каралеўскаму віляноўскаму палацу.

Славутасьць
Палац Браніцкіх у Беластоку
па-польску: Pałac Branickich w Białymstoku
Thumb
Фасад з боку саду
КраінаПольшча
МесцазнаходжаньнеБеласток, Падляскае ваяводзтва
Каардынаты53°7′50.01″ пн. ш. 23°9′53.94″ у. д.
Тып будынкапалац
Архітэктурны стыльбарока
Аўтар праектуТыльман ван Гамэрэн
Будаваньне17281752 гады
Дата скасаваньня1944
Статуснерухомая славутасьць[d][1]
СайтАфіцыйны сайт
Палац Браніцкіх у Беластоку на мапе Польшчы
Thumb
Палац Браніцкіх у Беластоку
Палац Браніцкіх у Беластоку
Палац Браніцкіх у Беластоку на Вікісховішчы

Thumb
«Францускі сад»

Палац быў цалкам зьнішчаны ў 1944 і адбудаваны ў 1946—1960 роках. Цяпер у ім знаходзіцца Беластоцкі мэдычны ўнівэрсытэт.

Remove ads

Мінуўшчына

Палац на гэтым месцы запачаткаваны ў XVI стагодзьдзі каралеўскім сакратаром Мікалаем Рачковічам. Па ягонай сьмерці новы муж Катарыны з Валовічаў Пётар Весялоўскі заняўся перабудовай. Мураваны замак у гатычна-рэнэсансавым стылі быў збудаваны каралеўскім архітэктарам Ёбам Брэтфусам(pl), будаўніком Ніжняга замку ў Вільні, каралеўскага двару ў Кнышыне і разбудоўнікам замку ў Тыкоціне.

Неўзабаве пасьля пераходу замку да Стэфана Мікалая Браніцкага той заняўся перабудовай яго ў барокавы палац. Рэканструкцыяй займаўся Тыльман Гамэрскі ў 1691—1697 роках. Наступным разам палац быў разбудаваны Янам Клемэнсам Браніцкім з жонкай Ізабэляй Панятоўскай. Рэканструкцыя пачалася ў 1728 року пад кіраўніцтвам архітэктара Ёгана Зыгмунда Дэйбэля[4], які павялічыў будынак, дадаў барабаны і купалы на вежы палацу, а таксама распрацаваў выгляд фасаду. Павільёны і флігелі былі прыяднаныя да галоўнага будынку (франц. corps de logis) паводле францускае мадэлі, каб атрымаць форму падковы — унутраны двор (франц. cour d’honneur); гэтая перабудова была завершаная ў 1758 року архітэктарам Янам Генрыкам Клемам[4].

У пэйзажным парку захаваліся павільён для гасьцей, арсэнал, аранжарэя ды іншыя будынкі. Дзякуючы намаганьням Яна Клемэнса Браніцкага Беластоку ў 1749 року каралём Аўгустам Саксонскім было нададзенае Магдэбурскае права. У Беластоцкім замку выступалі такія знакамітыя творцы, як паэты Эльжбэта Дружбацкая і Францішак Карпінскі[5]; дзейнічалі тэатар, аркестар і балет. Гасьцямі палацу былі кароль Аўгуст II Моцны, кароль Аўгуст III з жонкай і сынамі, герцаг курляндзкі Карл Саксонскі, біскуп Ігнацы Красіцкі, кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, імпэратар рымскі Ёзэф II[5], вялікі князь Павал (будучы расейскі цар) з жонкай, францускі кароль Людовік XVIII[6].

У 1802 року, пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, спадкаемцы прадалі рэзыдэнцыю каралю Прусіі. Пасьля Тыльзыцкага міру 1807 року палац перайшоў у рукі цара Расеі Аляксандра I. Пасьля гэтага дрэвы й кусты з палацу былі вывезеныя ў царскія рэзыдэнцыі, а больш за дваццаць скульптураў з саду — у Санкт-Пецярбург. У 1826 року былі дэмантаваныя скульптуры, якія ўпрыгожвалі атык, ліквідаваныя арнамэнты фасаду ў стылі ракако, а таксама скінутыя з даху барокавыя шаломы.

Пад час Першай сусьветнай вайны палац амаль не пацярпеў, а пад час Другой сусьветнай вайны на 70 адсоткаў быў зьнішчаны[5].

У 1946—1960 роках вялася перабудова палацу ў тым выглядзе, якую ён меў у XVIII стагодзьдзі.

Цяпер у палацы знаходзіцца рэктарат Беластоцкага мэдычнага ўнівэрсытэту. У вялікай актавай залі дзякуючы ягонай выдатнай акустыцы ладзяцца рэгулярныя конкурсныя слуханьні хораў у рамках міжнародных фэстаў царкоўнай музыкі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads