Парасятнікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парася́тнікі (з 1964 году — Мая́чная, з 2003 году — Мая́чнае[3]) — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 7 км на паўднёвы захад ад Маісееўшчыны. Парасятнікі ўваходзяць у склад Маісееўшчынскага сельсавету.
У 1816 годзе вёска згаданая пад назвай Парасятнікі, уласнасьць князя М. Радзівіла. Сярод жыхароў было 14 мужчын. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі ў 1897 годзе адносілася да Зачысцкай воласьці Барысаўскага павету, налічвала 23 дамы. У 1917 годзе налічвала 20 дамоў. Ад лютага да лістапада 1918 году была акупаваная войскамі Нямеччыны. 1 студзеня 1919 году ўлучаная ў склад БССР, у лютым увайшла ў склад Літ.-Бел. ССР. Ад 29 жніўня 1919 году да 10 жніўня 1920 году адносілася да Гомельскай губэрні РСФСР, потым перададзеная ў склад БССР. 20 жніўня 1924 году ўлучаная ў склад Баранскага сельсавета Халопеніцкага раёну Барысаўскай акругі. Ад 9 жніўня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году адносілася да Менскай акругі, ад 8 ліпеня 1931 году ў Барысаўскім раёне, ад 12 лютага 1935 году зноў у Халопеніцкім раёне, 20 лютага 1938 году ўлучаная ў склад Менскай вобласьці, ад 26 жніўня 1959 году ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету. У 1926 годзе паводле перапісу мела 24 гаспадаркі. У 1930 годзе ўтвораны калгас «Новае жыцьцё». У 1940 годзе налічвалася 23 гаспадаркі. Пад час Другой Сусьветнай вайны ад пачатку ліпеня 1941 году да 20 чэрвеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1943 году вёска цалкам спаленая немцамі, загінулі 12 жыхароў. Пасьля вайны адбудаваная. Складаецца зь дзьвюх паралельных вуліц, накіраваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пасярэдзіне разьмешчаная сажалка. Да адной з вуліц папярочна далучаная кароткая вуліца. Драўляныя дамы сядзібнага тыпу шчыльна стаяць з аднаго боку вуліцы.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads