Анатоль Анікейчык
савецкі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Аляксандравіч Анікейчык (11 ліпеня 1932, Барысаў — 3 лютага 1989, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак БССР (1972), прафэсар (1981)[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і інтэлігэнтаў: бацька быў лекарам, маці — настаўніцай. З 1942 году і да вызваленьня Беларусі разам зь сям’ёй знаходзіўся ў партызанскім раёне пад Стоўпцамі. Старэйшы брат быў у партызанах і ў 1945 годзе загінуў сьмерцю героя на Одэры. Гэта пазьней вызначыла ролю тэмы вайны ў творчасьці скульптара. Ва ўзросьце 13 гадоў зацікавіўся лепкай.[2]
У 1953 годзе патрапіў у першы набор скульптурнага аддзяленьня Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту.[2] Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Бембель і А. Глебаў. Закончыў інстытут у 1959 годзе. З 1959 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1962 годзе прыняты ў Саюз мастакоў БССР[2].
Пасьля заканчэньня інстытуту і да сканчэньня свайго жыцьця выкладаў на катэдры скульптуры, якую ўзначаліў у 1979 годзе[1].
У 1972 годзе стаў самым маладым народным мастаком БССР[3].
![]() |
Ён быў шырокі, размашысты, няўрымсьліва таленавіты, гучнагалосы, па-мужчынску зайздросна прыгожы і — невынішчальна пяшчотны. Усё гэта зьлівалася ў ім ў нейкі боскі сплаў, які прымушаў людзей адораных з пашанай здымаць перад ім капялюш і прызнаваць яго безумоўнае лідарства, а людзей мелкатраўных — бязьмежна зайздросьціць і яго размаху, і яго ўпэўненасьці ў сабе, і яго шанцаваньню. | ![]() |
—Алег Белавусаў, аўтар дакумэнтальнага фільму пра А.Анікейчыка[4] |
Вёў актыўную грамадзкую дзейнасьць. Абіраўся сакратаром праўленьня Саюзу мастакоў БССР, сябрам праўленьня Саюзу мастакоў СССР, сябрам камітэту па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры, сябрам праўленьня Беларускага таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі[2].
Remove ads
Творчасьць
Працаваў у тэхніцы станковай і манумэнтальнай скульптуры. Прымаў удзел у стварэньні шэрагу вядомых манумэнтальных ансамбляў і мэмарыяльных комплексаў. Значную ролю ў творчасьці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэту. Творчасьці скульптара ўласьцівыя рамантычнасьць і ўзьнёслая паэтыка.
![]() |
Фантанная кампазыцыя «Купальле» акрэсьліла мяжу ў гісторыі беларускае скульптуры, падзяліўшы яе на постсталінскі, сувора-рэалістычны кшталт і, пасьля Анікейчыкавых дзяўчат, на рамантычны, з прыхаваным эратызмам, кшталт аптымістычны. Пасьля купалаўскага мэмарыяльнага парку беларуская скульптура пайшла іншым шляхам, шляхам большае зацікаўленасьці ў інтымных перажываньнях, у нацыянальнай рамантыцы. Хоць не бракавала ў Анікейчыка і рэчаў ляпідарных і штучных, кшталтам помнікаў Фрунзэ, Мясьнікову, Дзяржынскаму, Леніну, натуральна, але яны ёсьць толькі фонам, на якім яшчэ ярчэй паўстаюць ягоныя пяшчотныя грацыі — купалінкі… | ![]() |
—С. Харэўскі[5] |
Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюзу мастакоў, выставачным аб’яднаньні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве і інш.[2]
Выбраныя творы
- мэмарыялы «Прарыў» ва Ўшачах Віцебскай вобласьці (1974), «Праклён фашызму» на месцы в. Шунеўка ў Докшыцкім раёне
- помнікі Ул. Леніну ў Крычаве (1960) і Нароўлі (1983), Ф. Дзяржынскаму ў Стоўбцах (1966), у в. Хойнікі Чэрвеньскага раёну загінулым у Вялікую Айчынную вайну (1967), М. Гастэлу і яго экіпажу каля Радашкавічаў (1976), А. Матросаву ў Пскоўскай вобласьці (1978, у аўтарскім калектыве)
- фантаны ў Менску: «Юнацтва» ля Чырвонага касьцёлу (1972) і «Купалінкі» ў парку імя Я. Купалы
- тэматычныя станковыя кампазыцыі «Папараць-кветка» (1967), «Трывога» (1968), «Заклік» (1969), «Ф. Кастра» (1973) «Вясна Перамогі» (1975), «Вясна» (1978), «Памяць» (1978), «Сны пра Радзіму. М. Багдановіч» (1981), «Вершы» (1982), «Бессьмяротнасьць», «Перамога, якая нясе мір»
- скульптурныя партрэты М. Фрунзэ (1963) і А. Мясьнікова (1964) (разам з Л. Гумілеўскім), Ул. Маякоўскага (1963), Чэ Гевары (1973), А. Пушкіна,Л. Бэтговэна (1968), маці (1980), Г. Ахматавай (1982)
- надмагільлі С. Прытыцкага (1975), М. Лынькова (1978), П. Машэрава (1983)
- гарэльеф «А. Пушкін і А. Міцкевіч на беразе Нявы ў Санкт-Пецярбурзе» (1987)[1][6]
Анатоль Анікейчык і Янка Купала
Асаблівае месца ў творчасьці скульптара займаў вобраз Янкі Купалы. Аўтар партрэту Янкі Купалы ў бронзе (1978)[7] і кампазыцыі «Восень паэта» (1980).
Remove ads
Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads