Парыж (Віцебская вобласьць)

вёска ў Казлоўшчынскім сельсавеце Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Парыж (Віцебская вобласьць)
Remove ads

Пары́ж[1]вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, на поўдзень ад Асінагарадку, за 14 км на ўсход ад Варапаева, за 4 км на поўдзень ад Казлоўшчыны. Парыж уваходзіць у склад Казлоўшчынскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Фальварак пад назвай Парыж згадваецца ў апісаньнях парафіяў Полацкага дэканату (1784) як ўладаньне Тызенгаўза.[2] Вэрсія, якая зьвязвае паходжаньне назвы вёскі з Напалеонам, зьяўляецца легендай[3].

Гісторыя

У 1973 годзе рашэньнем раённай улады вёску перайменавалі ў Навадруцак[4]. У 2006 годзе жыхары дамагліся аднаўленьня гістарычнай назвы і зьмены назвы Навадруцак на Парыж.

Насельніцтва

  • 2010 год — 332 чалавекі
  • 2007 год — каля 400 чалавек
  • 1999 год — 449 чалавек

Транспарт

Маецца прыпыначны пункт чыгункі Навадруцак.

Інфраструктура

Жаночы клюб «Парыжанка», музэй, сярэдняя школа, пошта, Дом культуры, бібліятэка, лякарня і крама. У вёсцы сем вуліц: Вакзальная, Зялёная, Мэліяратыўная, Маладзёжная, Прырэчная, Садовая і Школьная[5].

Асобы

  • Аўген Жыхар (1925—1955) — дзяяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads