Парэчча (горад)
горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Парэчча, Дзямідаў.
Парэ́чча (з 1918 году — Дзямі́даў) — места ў Расеі, пры ўтоку ракі Гобзы ў Касплю. Адміністрацыйны цэнтар Парэцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 6289 чалавек. Знаходзіцца за 92 км ад Смаленску, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Рудня.
Парэчча — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
Першы пісьмовы ўпамін пра Парэчча датуецца 1499 годам, калі яно было цэнтрам воласьці ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1514 годзе Парэчча захапілі маскоўскія войскі.
У 1611 годзе Парэчча вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Яно ўвайшло ў Смаленскім павеце Смаленскага ваяводзтва. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Парэчча захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Парэчча апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У гэты час ў паселішчы было 97 двароў. У 1764 годзе тут заснавалі мытню. У 1776 годзе Парэчча атрымала статус места і цэнтру павету Смаленскай губэрні.
26 лютага 1863 году зьявіўся праект мескага гербу «ў зялёным полі левая хвалястая срэбная перавязь, уздоўж якой чорная страла джалам на дол»[1]. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 82,91% насельніцтва Парэцкага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 14,08%[2]. У канцы XIX ст. у месьце дзеялі 3 царквы, працавалі 3 расейскія вучэльні, 2 шпіталі на 36 ложкаў, 2 аптэкі, 15 прадпрыемстваў. Некалькі рамесьнікаў займаліся будаваньнем рачных суднаў.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Парэча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У лістападзе 1918 году тут выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку чаго места на адзін дзень вызвалілі з-пад савецкай улады[3]. 20 сьнежня 1918 году бальшавікі перайменавалі Парэчча ў гонар забітага паўстанцамі старшыні павятовага камітэту РКП(б) Я. Дзямідава. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Парэчча ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[4]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У 1921 годзе бальшавікі расстралялі тутэйшага шаўца Ігната Курмеля за заяву, што ён спадзяецца дажыць да таго часу, калі ягонае роднае места Парэчча скіне зь сябе чужацкую назву — Дзямідаў[3]. У Другую сусьветную вайну з 13 ліпеня 1941 да 22 верасьня 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Эканоміка
Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца Сьвятой Параскевы Пятніцы (1881)
- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1874)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1857)
- Царква саборная Прачыстай Багародзіцы (1872—1874)
Страчаная спадчына
- Царква саборная Раства Багародзіцы (1737)
- Царква Сьвятога Спаса (1860)
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1748—1749)
- Царква Сьвятой Тройцы (1784)
Асобы
- Юры Нікулін (1921—1997) — савецкі актор
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads