Пасека (Гарадзенская вобласьць)
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́сека[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 2-й палове XVII стагодзьдзя вёска ў Якунскім старостве Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З пачатку XVIII стагодзьдзя ўласнасьць Францкевічаў, потым Зяньковічаў. У 1789 г. 9 дымоў, 6 валок зямлі.
У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 адносілася да маёнтку Якунь памешчыка Дмахоўскага, 31 рэвіская душа. У 1897 г. 14 двароў, 109 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 136 жыхароў, якія мелі 241 дзесяціну зямлі, 46 кароў, 23 кані.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 11 двароў, 59 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (17 двароў, 82 жыхары) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Ё. В. Сталіна. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 16 ліпеня 1954 году ў Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 году пасялковым савеце. У 1970 г. у в. Пасека 1-я 23 жыхары, у в. Пасека 2-я 54 жыхары. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 23 чалавекі, 11 двароў
- 2010 год — 13 чалавек[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads