Пацейкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паце́йкаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Пацейкі.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў складзе Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці.
З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. 24 траўня 1960 году ў склад сельсавету з Бабаўнянскага сельсавету пералічаны 4 населеныя пункты (Бабавенька, Дарагавіца, Печураны і Ржаўка), з адміністрацыйнага падпарадкаваньня Капыльскага пассавету — 2 населеныя пункты (Казакоўка і Кацельнікі)[1].
Зь 5 красавіка 2017 году зьліквідаваныя пасёлак Леванова і вёска Пнівада.[2]
Remove ads
Паселішчы
На 1 студзеня 2009 году — 18 населеных пунктаў: 2 пасёлкі і 16 вёсак.
Насельніцтва
Па стане на 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце налічвалася 630 гаспадарак, 1358 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 163; працаздольным — 680; старэй за працаздольны — 515).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads