Пацейкі
вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паце́йкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Чайкі. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 10 км на паўночны захад ад Капылю, за 125 км ад Менску[2].
Remove ads
Назва
Поціка або Пуціка (Poticho, Putico) — імя германскага паходжаньня[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Remove ads
Гісторыя

Паселішча Пацейкі было вядома яшчэ ў XVI стагодзьдзі, а назва яго пайшла ад прозьвішча Пацей. Адам Пацей быў выхадцам з буйнога магнацкага роду і ўладальнікам гэтых мясьцін. У той час паселішча было цэнтрам воласьці Навагруадзкага павету, які належаў Радзівілам. У ХVIII стагодзьдзі яно ўвайшло ў склад Слуцкага павету. У 1793 годзе была пабудавана Пакроўская царква, якая, на жаль, не захавалася. У 1861 годзе адкрыта царкоўна-прыходскае вучылішча, пазьней — народнае вучылішча з рамесьленым клясам, у 1921 годзе — школа І ступені.
У 1924 годзе Пацейкі сталі цэнтрам сельсавета. У 20-я гады мінулага стагодзьдзя тут быў арганізаваны калгас імя Блюхера, які потым быў перайменаваны ў калгас «Радзіма», «Прагрэс», СВК «Пацейкі» і у 2000-х — ААТ «Прагрэс 2010».
Remove ads
Насельніцтва
- 2000 год — 421 чалавек, 153 двароў
- 2009 год — 402 чалавекі[5]
- 2019 год — 377 чалавек
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads