Пацяраеўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пацяра́еўка[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле паданьня, у в. Пацяраеўка было калісьці толькі 3 двары. У 1708 годзе згадваецца ў паперах Пятра I. Паданьне сьведчыць, што расейскі цар згубіў свой кішэнны гадзіньнік на ланцужку на тым месцы, дзе цяпер в. Пацяраеўка. Ён вярнуўся, пашукаў, але не знайшоў і паехаў назад. Пад’яжджаючы да в. Чыкаўка, пачуў ціканьне гадзіньніку: «чы-чы-чы», «чык-чык-чык» (адсюль і назва суседняй вёскі Чыкаўка).

На мапе 1777 году Пацяраеўка адзначана разам з вадзяным млынам. У 1865 годзе цэнтр Пацяраеўскай воласьці Быхаўскага павету Магілёўскай губэрні[3]. У 1877 годзе пабудавана мураваная Траецкая царква.[4] У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1926 год — 485 чалавек[4]
  • 1999 год — 97 чалавек
  • 2010 год — 65 чалавек
  • 2011 год — 59 чалавек[1]

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць крама і дом сацыяльных паслугаў[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads