Пераросьля
вёска ў Сувальскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пераросьля (польск. Przerośl) — вёска ў Польшчы, на беразе Касьцельнага возера. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад Сувалак, за 131 км на поўнач ад Беластоку.
Пераросьля — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства на граніцы з Прусіяй.
Remove ads
Назва
Апроч формы Пераросьля[1], якая найбольш адпавядае беларускай мове (паводле Супрасьля, Радамля, Відамля і інш.), сустракаюцца таксама варыянты Пераросьль[2] і Прэросьль[3]. У Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў зазначаецца, што гістарычная польская назва мястэчка — Przerośla[4].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

21 лістапада 1566 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Пераросьлі Магдэбурскае права і герб: у срэбным полі чырвоны леў за кратамі[3]. У гэты час места ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1571 годзе тут заснавалі каталіцкую парафію.
У 1-й палове XVII ст. Пераросьля стала адным з найбольшых местаў на паўночным захадзе Гарадзенскага павету. У 1709—1710 гадох шмат месьцічаў памерла ў час мору, што разам зь зьмяненьнем гандлёвых шляхоў прывяло да заняпаду паселішча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пераросьля апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1799 год у месьце было 246 будынкаў, на 1827 год — 218. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі Пераросьлю Магдэбурскага права.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пераросьлю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пераросьля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Пераросьля знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1799 год — 1310 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1645 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2008 год — 829 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Званіца касьцёла (XIX ст.)
- Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, юдэйскія
Галерэя
- Краявіды Пераросьлі
- Касьцёл
- Званіца
- Гімназія
- Рынак
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads