Плочэ
места ў Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пло́чэ (па-харвацку: Ploče) — горад у Харватыі, на паўднёва-ўсходняй частцы краіны.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Разьмешчаны ў дэльце ракі Нэратва, на поўнач ад месца яе ўпадзеньня ў Адрыятычнае мора на граніцы з Босьніяй і Герцагавінай. У 15 кілямэтрах на паўночны ўсход знаходзіцца горад Опузэн, за 25 кілямэтраў у тым жа кірунку — Меткавіч. У 90 кілямэтрах на паўднёвы ўсход знаходзіцца Дуброўнік, у 60 кілямэтрах на паўночны захад — Макарска.
Плочэ — буйны транспартны вузел, праз горад праходзіць Адрыятычная шаша, якая ідзе ўздоўж харвацкага ўзьбярэжжа, акрамя таго, у горадзе заканчваецца Пан’эўрапейскі транспартны калідор 5С Будапэшт — Осіек — Сараева — Плочэ. У горадзе разьмешчаны буйны гандлёвы порт. Паромная лінія зьвязвае Плочэ з пасёлкам Трпань на паўвостраве Пельешац. У двух кілямэтрах на поўнач ад гораду знаходзяцца папулярныя ў турыстаў і рыбаловаў Бачынская азёры.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads