Плюс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плюс (+) ці (﬩) — двайковы апэратар, які паказвае на складаньне, як у выпадку 2 + 8 = 10.
Remove ads
Сэнс сымбаля
⟨+⟩ таксама можа служыць унарным апэратарам, які пакідае свой апэранд нязьменным (+x азначае тое ж самае, што й x). Гэта абазначэньне можа выкарыстоўвацца, калі пажадана падкрэсьліць станоўчасьць колькасьці, асабліва ў адрозьненьне ад адмоўных лікаў (+5 супраць -5).
Знак «плюс» таксама можа паказваць на мноства іншых апэрацыяў, у залежнасьці ад разгляданай матэматычнай сыстэмы. Многія альгебраічныя структуры, такія як вэктарныя прасторы й матрычныя кольцы, маюць некаторую апэрацыю, якая называецца складаньнем або эквівалентная яму. Аднак прынята выкарыстоўваць ⟨+⟩ толькі для абазначэньня камунітатыўных апэрацыяў.[1]
Remove ads
Гісторыя
Найраньнешай кнігай, у якой выкарыстоўваўся ⟨+⟩, лічыцца камэрцыйны трактат 1489 году Ёгана Відмана, дзе сымбаль ужываецца ў сэнсе прыкметы павелічэньня. У першай палове XVI стагодзьдзя сымбаль ўжо як абазначэньне складаньня сустракаецца ў кнігах Гэнрыха Граматэўса й яго вучня Крыстафа Рудольфа[2]. Франсуа Віет (1540—1603), стваральнік сымбалічнай мовы альгебры, сыстэматычна для складаньня ўжываў ⟨+⟩, прытым паходжаньне гэтай натацыі ў Віета зьвязваецца з мальтыйскім крыжам[3].
Remove ads
Знак

Каб пазьбегнуць падабенства з хрысьціянскім крыжам у юдаізьме замест знака плюсу выкарыстоўваўся знак ⟨﬩⟩, які выглядае як плюс безь вертыкальнай рысы пад гарызантальнай. У прыватнасьці, у многіх Ізраільскіх школах, асабліва ў рэлігійных, знак складаньня пішуць менавіта так.[4]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads