Знак плюс-мінус

матэматычны сымбаль From Wikipedia, the free encyclopedia

Знак плюс-мінус
Remove ads

Знак плюс-мі́нус (±)матэматычны сымбаль, які ставіцца перад некаторым выразам і азначае, што значэньне гэтага выраза можа быць як станоўчым, так і адмоўным. Часта выкарыстоўваецца, напрыклад, для ўказаньня[1]:

  • межаў зьмены якіх-небудзь парамэтраў;
  • інструмэнтальнай дакладнасьці вымярэньня фізычнай велічыні;
  • чаканага роскіду значэньняў статыстычна вымеранага парамэтра;
  • інтэрвалу значэньняў выніку ў набліжаных матэматычных вылічэньнях.
Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...
Remove ads

Прыклады

Прыклад 1: фраза «напруга ў сетцы павінна быць 220 ± 4,5 вольт» азначае, што напруга павінна быць у дыяпазоне ад 215,5 да 224,5 вольт.

Прыклад 2, дзе сымбаль «плюс-мінус» трэба разумець літаральна, як указаньне альтэрнатывы з двух варыянтаў — вядомая формула для вылічэньня двух каранёў квадратнага раўнаньня[2] :

Гэтая формула — кампактны запіс, якая абʼядноўвае формулы для першага й другога кораня:

Прыклад 3, аналягічны другому, трыганамэтрычны:

Прыклад 4. Тут тлумачэньне знака плюс-мінус іншае: трэба абраць знак адначлена ў залежнасьці ад яго нумара ў шэрагу:

Remove ads

Гісторыя

Знак плюс-мінус зьявіўся ў Альбэра Жырара (1626), які запісваў гэты сымбаль наступным чынам: (францускае слова ou у перакладзе азначае «або»). Сучасны выгляд сымбалю надаў Ўільям Адрэд у 1631 годзе[3][4].

Remove ads

Знак мінус-плюс

У знака плюс-мінус ёсьць варыянт: знак мі́нус-плюс (). Ён выкарыстоўваецца сумесна з адным ці некалькімі знакамі плюс-мінус і азначае, што знаку плюс у плюс-мінусе строга адпавядае знак мінус у мінус-плюсе, і назад. Прыклад:

Гэта кампактны запіс двух формул:

Часам падобнай выявай выкарыстоўваюць іншыя знакі, напрыклад больш-менш : выраз

азначае дзьве няроўнасьці

і

Іншыя выпадкі ўжываньня

У шахматнай натацыі сымбаль ± азначае, што пасьля адпаведнага ходу перавагу маюць белыя, а сымбаль ∓ — што перавага ў чорных.

Код

Больш інфармацыі , ...

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads