Полымя (літаратурнае аб’яднаньне)
беларускае літаратурнае аб’яднаньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«По́лымя» — беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднаньне, якое існавала ад сьнежня 1926 году да 27 траўня 1932-га.
Ініцыятары стварэньня й сябры аб’яднаньня: Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхайла Грамыка, Алесь Гурло, Уладзіслаў Галубок, Янка Нёманскі, Міхаіл Піятуховіч, Алесь Сянкевіч, а таксама нядаўнія сябры аб’яднаньня «Маладняк» Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Васіль Сташэўскі.
Чальцы праўленьня: Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхась Чарот; кандыдаты: Міхась Зарэцкі, Янка Нёманскі, Васіль Сташэўскі. 16 студзеня 1928 году зацьверджаны статут аб'яднаньня[1].
Асноўнымі задачамі былі разьвіцьцё беларускай мастацкай літаратуры праз узмацненьне творчае працы сваіх сяброў, афармленьне й замацаваньне ў беларускай літаратуры пралетарскае ідэалёгіі з удасканаленьнем нацыянальнае формы. Значная ўвага аддавалася разьвіцьцю крытыкі, павышэньню прафэсійнага ўзроўню й агульнаадукацыйных ведаў сяброў аб’яднаньня, беражліваму стаўленьню да культурнае спадчыны. Наладжвала літаратурныя вечары, сустрэчы з працоўнымі, ладзіла паездкі пісьменьніцкіх дэлегацый у Ленінград, Харкаў, Кіеў і інш. Выступала за памяркоўныя адносіны й творчае супрацоўніцтва з іншымі літаратурнымі аб’яднаньнямі савецкай Беларусі, імкнулася ўраўнаважыць крайнія тэндэнцыі ў літаратурным руху канца 1920-х — пачатку 1930-х гадоў. Аднак гэта не заўсёды атрымлівалася, праз неаднароднасьць складу аб’яднаньня й розныя погляды ейных сяброў. Часта крытыка аб’яднаньня была непасьлядоўнай і неаб’ектыўнай у ацэнцы зьяў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads