Порнгаб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Порнгаб
Remove ads

«Порнгаб» (анг. Pornhub) — канадзкі порнасайт зь відэа, заснаваны ў траўні 2007 году.

Хуткія факты Тып, Даступныя мовы ...

На 2025 год заставаўся дзейным, хоць звыш 90 % яго зьместу выдалілі празь незаконнае разьмяшчэньне відэазапісаў, у тым ліку з растленьнем і згвалтаваньнем прынамсі звыш 20 000 падлеткаў. Належаў канглямэрату «Айля» (раней «Майндгік»)[2] [3]. На жнівень 2024 году, быў 16-м па колькасьці наведвальнікаў вэб-сайтам у сьвеце і 1-м вэб-сайтам для дарослых.

Remove ads

Мінуўшчына

«Порнгаб» быў запушчаны ў Манрэалі, што ў Канадзе, у 2007 годзе[4]. Таксама мае офіс і сэрвэры ў Лімасоле (Кіпр). У сакавіку 2010 году канадзкае прадпрыемства «Майндгік» набыло вэб-бачыну. Сайт заблякавалі ў такіх краінах, як Індыя, Кітай, Філіпіны, Пакістан, Расея, Тайлянд і Шры-Ланка. Сярод іншых прадуктаў ён таксама прапануе VR-порна і штогод праводзіць Порнгаб узгагароды.

Thumb
Дэні Дэніелз са знакам Порнгабу ў 2016 годзе.

Паступалі паведамленьні пра выпадкі, калі Порнгаб разьмяшчаў запісы сапраўдных згвалтаваньняў. Кампанію крытыкавалі за павольныя або неадэкватныя рэакцыі на некаторыя з гэтых выпадкаў, у тым ліку за разьмяшчэнне голаснага канала Гэрлзпорн, які быў закрыты ў 2019 годзе пасьля судовага працэсу і абвінавачваньня ў сэксуальным гандлі[5][6][7]. У сьнежні 2020 года, пасьля допісу ў газэту аб такім зьмесьце, сэрвісы аплаты Mastercard і Кампанія Віза скарацілі паслугі Порнгаб. 14 снежня 2020 года Порнгаб выдаліў усе відэа неправераных карыстальнікаў.[8] Гэта паменшыла зьмест з 13 мільёнаў да 4 мільёнаў відэа. [9].

Пасьля 2020 году амэрыканская праўніца Лэйла Мікельўэйт(de) (нар. 1982), якая заснавала некамэрцыйную арганізацыю «Зыходны плач»(en) (Сан-Клемэнтэ, штат Каліфорнія), працягнула расьсьледаваньне незаконнага разьмяшчэньня відэазапісаў на «Порнгабе». У выніку да 2025 году з вэб-бачыны выдалілі 91 % (51 млн) зь 56 млн відэазапісаў. Таксама ўзбудзілі крымінальныя справы наконт відэазапісаў растленьня і згвалтаваньня звыш 20 000 падлеткаў. На пачатак 2025 году 25 судовых разглядаў наконт звыш 300 непаўналетніх ахвяраў згвалтаваньняў на відэа прывялі да асуджэньня на тэрміны да 40 гадоў турмы. Праз гэта большасьць ранейшых рэклямадаўцаў адмовілася разьмяшчасьць сваю рэкляму на сайце[10].

У 2024 годзе вэб-бачыну заблякавалі ў 16 зь 50 штатаў ЗША з 1/3 насельніцтва краіны, у тым ліку ў 2-м і 3-м, 9-м і 12-м найбольшых штатах паводле насельніцтва — Тэхасе і Флорыдзе, Паўночнай Караліне і Вірджыніі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads