Почап
места ў Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́чап — места ў Расеі, на рацэ Судасьці. Адміністрацыйны цэнтар Почапскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 16 748 чалавекі. Знаходзіцца за 84 км на паўднёвы захад ад Бранску, чыгуначная станцыя на лініі Бранск — Унеча.
Почап — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай



Першы пісьмовы ўпамін пра Почап як места ў складзе Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1447 годам. У 1503 годзе места захапіла Маскоўская дзяржава.
У пачатку XVII ст. Почап вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у Старадубскім павет Смаленскага ваяводзтва. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Почап захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Почап апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVIII—XIX стагодзьдзях места знаходзілася ў валоданьні Меншыкава, Разумоўскага, Клейнміхэля.
У 1781 годзе статус Почапу панізілі да мястэчка ў складзе Мглінскага павету Ноўгарад-Северскага намесьніцтва.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Почап абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Мглінскі павет («падраён») Гомельскага раёну[1]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, у Чарнігаўскую губэрню, з 1944 году ў Бранскай вобласьці.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 5285 чал.[2]; 1897 год — 8,3 тыс. чал.
- XIX стагодзьдзе: 1920 год — 11,8 тыс. чал.; 1926 год — 13,3 тыс. чал.; 1939 год — 15,6 тыс. чал.; 1950 год — 12,3 тыс. чал.; 1960 год — 15,8 тыс. чал.; 1970 год — 16,0 тыс. чал.; 1979 год — 16,3 тыс. чал.; 1989 год — 17,1 тыс. чал.; 1999 год — 18,2 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 17 064 чал.; 2009 год — 17 114 чал.; 2016 год — 16 748 чал.
Remove ads
Эканоміка
Кансэрвавы, масларобны заводы, завод апрацоўкі пянькі, крухмалапатачнае прадпрыемства, мясаптушкакамбінат. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Палац Разумоўскіх (XVIII ст.; захаваўся часткова)
- Парк «Верхні сад»
- Сядзіба Лапоткаў (XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1891)
- Царква саборная Ўваскрасеньня Хрыстова (1765—1771)
- Царква Сьвятога Антонія (1798—1801)
- Царква Сьвятога Прарока Ільлі (1810—1823)
Галерэя
- Краявіды Почапа
- Уваскрасенская царква
- Ільлінская царква
- Царква Сьвятога Антонія
- Сядзіба Лапоткаў
- Верхні сад
- Рэшткі палаца Разумоўскіх
- Дом, дзе нарадзіўся М. Блантэр
- Чыгуначная станцыя
Асобы
- Мацьвей Блантэр (1903—1990) — савецкі кампазытар
- Рыгор Вінскі (1752—1819) — украінскі пісьменьнік
- Аляксей Жамчужнікаў (1821—1908) — расейскі лірычны паэт, сатырык і гумарыст
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads