Прудзіны (Менская вобласьць)

вёска ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прудзі́ны[2]вёска ў Заборскім сельсавеце Крупскага раёну Менскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Заснаваная ў XVII стагодзьдзі. Ва ўладаньні Станіслава Галінскага. У 1614 годзе ў складзе Бобрскага маёнтку. У 1667 годзе налічвала 11 двароў. У 1909 годзе зьяўлялася часткай Абчускай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні, мела 68 двароў ды 443 жыхары. У 1924 годзе ўключаная ў склад Чарэйскага раёну Барысаўскай акругі. Ад 1931 году ў складзе Крупскага раёну. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Перамога». Маюцца крама, жывёлагадоўчая ферма. Магіла ахвяраў фашызму, на яко пахаваныя 18 мірных жыхароў, якіх у ліпені 1943 году расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абэліск.

28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Абчускага ў Заборскі (Кастрычніцкі) сельсавет[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 62 чалавекі
  • 2010 год — 26 чалавек[1]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads