Прудок (Прапойскі раён)
вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прудо́к[2] (таксама — Рагаўскі́ Прудо́к[2], Ро́гаўскі Прудо́к[2], Прудо́к Раго́скі[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету.
Remove ads
Назва
Назва зьвязана зь існаваньнем тут стаўка (прудка). Яшчэ й цяпер сустракаюцца палі ад стаўка, а таксама дзікія камяні (жорны)[3].
Гісторыя
Жыхары в. Прудок, відаць, паходзяць з суседняй вёскі Рагі. Аб гэтым сьведчыць надпіс на мапе 1777 году — Прудок Рагоскі, дзе былі запруда і млын на р. Козел. У 1884 годзе ў Баханскай воласьці Быхаўскага павету, 71 двор, у т. л. 1 кравецкі, 1 калёсны, 462 жыхары, хлебазапасны магазін. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году многа жыхароў выехалі ад безьзямельля ў Сыбір, напрыклад, у былую Енісейскую губэрню[3].
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічаюць крама і сельскі клюб[1].
Асобы
- Іван Ісаенка[4] (нар. 1922) — Герой Сацыялістычнай Працы
- Васіль Машушэнка[4] (нар. 1926) — Герой Сацыялістычнай Працы
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads