Прушынскія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прушынскія (Prušynskija), Прашынскія — шляхецкі род гербу «Любіч».

Хуткія факты Краіна паходжаньня ...

Упершыню згадваюцца ў XVI ст., паходзілі з Падляшша (Вялікае Княства Літоўскае). Прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. аселі ў Менскім павеце. У XVIII—XIX стагодзьдзях валодалі Лошыцай пад Менскам, дзе разбудавалі сядзібава-паркавы комплекс.

У наш час адна з вуліцаў Лошыцы носіць імя графаў Прушынскіх.

Remove ads

Радавод

Юры Антоні (?—?), першы ўладальнік Лошыцы (з 1719[1])

    1. Язэп (1709—1790), маршалак Галоўнага трыбуналу, ж. — Альжбета Брыгіта зь Янішэўскіх
      1. Антоні (?—?), менскі мескі судзьдзя і маршалак Галоўнага трыбуналу
        1. Станіслаў Ксавэры (?—1807), падкаморы менскі і рэгент Галоўнага трыбуналу, ж. — Ганна зь Сямашкаў
          1. Ірыней (?—?)
          2. Яўстах (?—?), маршалак Менскай губэрні
          3. Станіслава (?—?), м. — Іван Любашанскі
          4. Прот Фелікс (?—?), удзельнік вызвольнага паўстаньня (1830—1831)
      2. Станіслаў (1753—1800), генэрал-ад’ютант, маршалак Ігуменскага павету[2], кавалер ордэна Сьвятой Ганны; прымаў у сваім маёнтку Каралішчавічы імпэратара Паўла I[3]
        1. Міхал (?—?), падкаморы вялікі літоўскі
          1. Міхал (?—?), сябра Менскага зямельнага таварыства
      3. Казімер (?—?), камэргер
    2. Геранім (?—?)
    3. Міхал (?—?)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads