Каралішчавічы
вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралі́шчавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвіслачы. Уваходзяць у склад Навадворскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 546 чалавек. Знаходзяцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад Новага Двару; на аўтамабільнай дарозе Н9050.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У другой палове XVI ст. вядомыя як прыватнае ўладаньне на тэрыторыі Менскага павету[2]. Пазьней належалі да Заслаўскага маёнтку, якім валодалі Пшазьдзецкія. Пазьней маёнтак перайшоў да Прушынскіх.
У 1785 годзе з фундацыі Станіслава Прушынскага ў Каралішчавічах збудавалі драўляны касьцёл Апекі Маці Божай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Каралішчавічы апынуліся ў складзе Расейскае імпэрыі, у Менскім павеце. Па сьмерці ўладальніка Заслаўскага маёнтку Міхала Прушынскага маёнтак падзяліўся: Каралішчавічы ўзяў яго сын Мечыслаў[3]. Маёнтак Каралішчавічы быў дастаткова заможным і дзякуючы сваяцкім і грамадзкім зьвязкам уладальнікаў прыцягваў да сябе эканамічную і культурную эліту краю. У 1873 годзе тут з сваёй 18-гадовай кузінай Марыяй Прушынскай ажаніўся мастак Генрых Семірадскі. У 1861 годзе Каралішчавічы з нагоды ўсталяваньня у касьцёле новага аргана наведаў кампазытар Станіслаў Манюшка. Зьвязкі з маёнткам меў таксама стрыечны брат С. Манюшкі Ян Эдвард Ваньковіч, які спачыў на тутэйшых могілках.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каралішчавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[4].
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл Апекі Маці Божай і перабудавалі яго пад клюб. У 1956 годзе каля Каралішчавічаў пачаў дзейнічаць Дом творчасьці беларускіх пісьменнікаў імя Якуба Коласа.
- Каралішчавічы на старых здымках
- Касьцёл, да 1917 г.
- Касьцёл, 1914 г.
- Касьцёл, 1914 г.
- Сядзіба Прушынскіх, каля 1909 г.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 493 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 546 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Сядзіба Прушынскіх (XVIII ст.)
- Касьцёл Апекі Маці Божай (1785)
Асобы
- Ганна Цюндзявіцкая (1803—1850) — аўтарка папулярнай кулінарнай кнігі «Літоўская гаспадыня»
- Язэп Пушча (1902—1964) — беларускі паэт
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads