Пухавічы (Гомельская вобласьць)

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пухавічы (Гомельская вобласьць)
Remove ads

Пу́хавічы[1]вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўдзень ад возера Чырвонага, за 4 км на ўсход ад Ляхавічаў. Пухавічы ўваходзяць у склад Чырвоненскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У летапісных крыніцах Пухавічы вядомы з XVI стагодзьдзя. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

З 20 жніўня 1924 году ў складзе і зьяўлялася цэнтрам Ляхавіцкага сельсавету Жыткавіцкага раёну Мазырскай акругі (ліпень 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[2]. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе навастворанага Марохараўскага сельсавету, з 28 студзеня 1991 году — Чырвоненскага сельсавету.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 626 жхароў, 96 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 1408 жыхароў; 1909 год — 1519 жыхароў, 246 двароў; 1994 год — 827 жыхароў, 303 двары; 1999 год — 724 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 702 жыхары, 305 двароў; 2010 год — 572 жыхары

Інфармацыя для турыстаў

Страчаная спадчына

  • Царква

Вуліцы

  • Азёрны завулак
  • Калгасная вуліца
  • Моладзевы завулак
  • Першамайская вуліца
  • Савецкая вуліца

Крымінал

У Пухавічах разгортваліся падзеі ў справе «пухавіцкага падпальшчыка», у якую ўмешваўся прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка.[3]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads