Пясчанка (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пясча́нка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку 20 стагодзьдзя ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1929 г. створаны калгас «Новая Пясчанка», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. 11 лістапада 1942 году у раёне вёскі праходзіла Альберт II (апэрацыя) супраць савецкіх партызан[2]. У 1943 годзе вёска спалена, было забіта 2 жыхара.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- пачатак XX ст. — 34 двароў, 143 жыхары
- 1917 год — 32 двары, 148 жыхароў
- 1940 год — 37 двароў, 179 жыхароў
- 2002 год — 27 двароў, 52 жыхары
- 2009 год — 24 чалавекі[4]
- 2019 год — 14 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads