Пятро Васючэнка
беларускі літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятро Васючэнка (15 лютага 1959, Полацак — 25 жніўня 2019[4]) — беларускі літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Кандыдат філялягічных навук (1983).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 15 лютага 1959 году ў Полацку. У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ, затым асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1984). Кандыдат філялягічных навук, дацэнт. З 1984 г. да 1997 г. працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры. Адначасова выкладаў сусьветную літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі. З 1997 году працуе загадчыкам катэдры беларускай мовы і літаратуры Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Ляўрэат прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (2003). Уваходзіў у літаратурнае згуртаваньне «Тутэйшыя».
Remove ads
Творчасьць
Аўтар літаратуразнаўчых манаграфіяў «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагодзьдзя і сымбалізм» (2004), «Беларуская літаратура і сьвет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (разам зь Лявонам Баршчэўскім і Міхасём Тычынам), зборніка літаратурна-крытычных прац «Адлюстраваньні першатвора» (2004), даведніка «Вялікія пісьменьнікі XX стагодзьдзя» (2002, на рас. мове), «Каляровая затока» (2008), ста васьмідзесяці літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзіяў, эсэ.
Аўтар кніг прозы прозы «Белы мурашнік» (1993), «Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (2003), «Адлюстраванне першатвора» (2004), «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), зборніка вершаў (бэстыярыя) «Піраміда Ліньнея» (2008).
20 лютага 2009 году ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася імпрэза з нагоды 50-гадовага юбілею Пятра Васючэнкі і выхаду ў сьвет яго новай кнігі «Ад Тэксту да Хранатопу» (2009, выдавецтва «Галіяфы»).
Пастаноўкі на ягоныя творы ставіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладэчанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.
Пятро Васючэнка быў удзельнікам навуковых канфэрэнцыяў і літаратурных фэстаў у Беластоку, Брно, Варшаве, Кракаве, Любліне, Маскве, Прэшаве ды інш.
Творы Васючэнкі перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, польскую, расейскую, славацкую і чэскую мовы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads