Пётар Лелюш
(пам. 1452) ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лелюш (у каталіцтве Пётар; ? — 1452) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода троцкі (1433—1440), староста гарадзенскі (1450—1452).
Вотчынныя ўладаньні, відаць, былі ў Лідзкім павеце, таксама меў уладаньні ў Зубарэвічах паміж Мазыром і Бабруйскам[1].
Remove ads
Імя
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Лелюш утварылася ад старагерманскага lola 'павольнасьць' і адпавядае германскаму імю Lello (Lullus)[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Petri alias Lelusch palatini [Troczensium] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[3]; Leluschius Trocensis palatini (27 лютага 1434 году)[4]; Petrus alias Lyeluszch (28 траўня 1434 году)[5]; Petrus alias Lelusch Trocensis palatinus (15 лютага 1436 году)[6]; Пану Лелюшу (1440—1492 гады)[7]; Ego Petrus alias Lelusche palatinus Trocensis (25 ліпеня 1442 году)[8]; в Острыне. Лелюшу два чоловеки[9], панъ Лелюши[10] (9 лістапада 1449 году); панъ Лялюшик (8 студзеня 1452 году)[11].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. У адным з дакумэнтаў упамінаецца брат Крэм. Магчыма, быў у сваяцтве з Нацам Гінвілавічам.
У 1433—1440 гадох быў ваяводам троцкім, у 1450—1452 гадох старостам гарадзенскім. У 1436 годзе езьдзіў з пасольствам да вялікага магістра. Па ўдзеле ў змове супраць Жыгімонта Кейстутавіча страціў ваяводзкі ўрад.
Мова і культура
Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным гатычным надпісам[13]:
+ sigillum lelusszowa
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads