С (кірыліца)
кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
С, с (эс; курсіў: С с) — 19-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ўва ўсіх славянскіх кірылічных альфабэтах (18-я ў баўгарскім, 19-я ў расейскім, 21-я ў сэрбскім, 22-я ў македонскім і ўкраінскім) і ў пісьмовасьці некаторых неславянскіх народаў.
У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах носіць назву «слово», што магло азначаць рознае: «слова, гаворка, казаньне, чутка, вестка, пропаведзь, выслоўе, Пісаньне, запавед». У кірыліцы звычайна лічыцца 19-ай паводле парадку і выглядае як ; у глаголіцы паводле ліку 20-я, мае выгляд
. У абодвух альфабэтах лікавае значэньне — 200. У глаголіцы літара паходзіць ад спалучэньня хрысьціянскіх сымбаляў трыкутніку і кругу — як і перавернуты знак глаголіцы
для І.
Можа быць малой і вялікай. Мае рукапісны й друкаваны выгляд.
Remove ads
Лічбавае значэньне
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах С мае лічбавае значэньне — 200.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads