Рагазы (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рагазы́ (па-польску: Podwaśki, па-падляску: Rohozy) — прысёлак вёскі Іванкі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары Рагазоў у большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга ў Нараве[1]). Частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нараве[2]).
Гісторыя
Вёска заснаваная праўдападобна ў 15 ст. як баярскае пасяленьне над рэчкай Рудняй. У гэтым стагодзьдзі зьявіўся комплекс баярскіх вёскаў, у склад якога ўваходзілі: Анцуты, Іванкі, Сакі, Рагазы ды Жыўкова[3]. У міжваенны пэрыяд Рагазы прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 82 жыхары (42 палякі-каталікі і 40 праваслаўных беларусаў)[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads