Рагозна (Жабінкаўскі раён)
вёска ў Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раго́зна[2] — вёска ў Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Рагозна ўваходзіць у склад Ленінскага сельсавету. Каля вёскі праходзіць міжнародная аўтамагістраль М1 E30.
Remove ads
Гісторыя
Першая згадка пра вёску Рагозна — 11 сакавіка 1582 году, калі яна належыла да Зьдзітавецкага маёнтку В. Сасіна-Калечыцкага.[3]
У 1700 годзе на землях маёнтку Гатэчына (Ацячызна), падзеленага ў 1699 годзе паміж братамі з роду Фядзюшкаў, старэйшы з братоў Хведар Фядзюшка стаў фундатарам уніяцкай царквы ў Рагозьне.[4]
Паводле сьведчаньня Ф. Пакроўскага, які апісаў археалягічныя старажытнасьці Гарадзенскай губэрні, у Рагазьнянскай царкве захоўваліся пяць вельмі старых абразоў: адзін — Хрыста-Збаўцы і чатыры — Божай Маці. У рызьніцы захоўваліся дзьве старыя, чаканеныя на медзі, іконы — апостала Пятра і вялікамучаніцы Барбары.
Пасьля скасаваньня Уніі Рагозна была цэнтрам праваслаўнага прыходу Ўзвышэньня Крыжа Гасподняга Чаравачыцкага благачыньня Гарадзенскай япархіі. Да прыходу належалі таксама жыхары навакольных вёсак: Бусьні, Ваўкавычы, Вулька, Дзяглі, Ёжыкі, Замошаны, Калюга, Хаткі, Хведкавічы, Шалухі. Стары ўніяцкі храм згарэў і замест яго быў адбудаваны новы, які асьвяцілі ў 1899 годзе.[5] Гэты храм захаваўся ў Першую сусьветную вайну, але быў спалены партызанамі ў 1943 годзе. Падчас акупацыі немцы і вугорцы, якія стаялі ў вёсцы, выкарыстоўвалі будынак храму і званіцу для вайскова-абарончых мэтаў.

Пасьля вайны на падмурках царквы быў збудаваны сельскі клюб. З 1998 году памяшканьне гэтага клюбу згодна з рашэньнем Ленінскага сельсавету Жабінкаўскага раёну было прадастаўлена мясцовай праваслаўнай грамадзе для адпраўленьня набажэнстваў.
Сёньня ў в. Рагозна дзейнічае праваслаўная царква сьв. Дзьмітрыя Салунскага, будаўніцтва якой пачалося ў 2002 годзе. Узьведзеная на новым месцы царква з цэглы была асьвячана 8 лістапада 2007 году. Прыход належыць да Жабінкаўскага благачыньня Берасьцейскай япархіі. Прастольнае сьвята і саборная багаслужба — 8 лістапада, у дзень памяці вялікамучаніка Дзьмітрыя Салунскага.[5]
У сярэдзіне XIX ст. у вёсцы дзейнічаў этапны пункт для перасыльных. На вялікай шашы, што працягнулася ў 1840-х гадах ад Варшавы да Масквы, у Рагозна расейскі царскі ўрад загадаў арганізаваць этапны пункт. У Рагозна пачалі спыняцца арыштанскія каманды, якія канваіравалі вязьняў з турмы ў Берасьцейскай фартэцыі ў Сыбір.[6] Зьняволеных разьмяшчалі па сялянскіх хатах у навакольных вёсках: Шчэглікі, Дзяглі, Замошаны. Цяжкахворыя арыштанты і расейскія салдаты, пакінутыя ў вёсках, прыносілі гарачку і каросту. З гэтай нагоды ўладаальнік маёнтку Пятровічы Іван Дзяконскі падаваў скаргу губэрнскаму кіраўніцтву. Як засьведчыў Паўлу Баброўскаму сьвятар Рагазьнянскай царквы, княгіня Яўгенія Бельская, жонка ўладальніка маёнтку Гатэчына (Ацячызна), у красавіку 1852 году «прыяжджала ў Рагозна да сваіх хворых сялянаў і выходжвала іх».[6]
З 1862 году Рагозна стала цэнтрам сялянскага таварыства, тут жылі 153 чалавекі. З 1863 году ў Рагозьне існавала народная вучэльня, дзейнічалі крама і карчма.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу насельніцтва 1897 году ў Рагозьне пражывала 279 чалавек і было 39 двароў.
У час Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1915 году ўсе жыхары вёскі былі вымушаныя выправіцца ў бежанства ў глыб Расейскай імпэрыі, практычна ўсе хаты ў вёсцы былі спаленыя пры адступленьні расейскіх войскаў.
Паводле стану на 1921 год у вёсцы было 110 жыхароў, якія жылі ў 20 будынках, у тым ліку 82 беларусы, 16 габрэяў, 7 палякаў і 5 расейцаў. 87 жыхароў Рагозна былі праваслаўныя, 16 — юдэі і 7 — рыма-каталікі. [7]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads