Рагін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рагін (Рагінь, Рагіня), Рэгін (Рэгінь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча. Жаночае імя — Рагіна (Рэгіна).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рэгін, Раген або Рагіна (Regin, Ragenus, Ragina, Ragino) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагвалод, Рагайла; германскія імёны Ragilo, Ragvald, Ragel) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[2].

У Прусіі бытавала імя Рэген: Regene (1318 год)[3].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Рагень (Ragień)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ragina Brodzianka (2 траўня 1558 году)[5]; Войтехъ, Матисъ, Михайло Рокгиничи… Матей Рокгиня, сынъ одинъ Петръ, при немъ братъ его Стасюкъ Рокгиня, сыновъ два: Матей, Янукъ (1595 год)[6]; Roginowicza (1671—1681 гады)[7]; Ragina wdowa (6 студзеня 1700 году)[8]; Ragina Nonawiczowna (1704 год)[9]; Zophia Raginowa (25 жніўня 1710 году)[10]; Regina Raginiowa (1 верасьня 1735 году)[11]; Lucia Raginowna (29 студзеня 1741 году)[12]; Catharina Raginiowna… Marianna Raginowna (7 лістапада 1745 году і 23 кастрычніка 1746 году)[13]; Marcin Regina… Maciy Regnia (1 ліпеня 1790 году)[14]; Marianna Regin (1801 год)[15]; Jan Reginiewicz (1803 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

  • Мальвіна Рэгіна (Regina) — уладальніца гаспадаркі ў Гірстунах каля Глыбокага на 1936 год[17]

Рагневічы (Ragniewicz) гербу Крыўда — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[18].

На 1888—1905 гады існавала вёска (маёнтак) Рэгінаў (Рэгінава) у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[19][20].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads