Рагвалод (імя)
мужчынскае асабовае імя (Rognvald) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рагвалод (Рэгвальд), Рагнвальд — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Рагнвальд або Рагвальд (Ragnvald, Ragvald[1], Ragwald[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагайла; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragel) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6]. Такім парадкам, імя Рагвалод азначае «вырак улады»[7].
Яшчэ літоўскі (беларускі) пераклад пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага сьведчыў: «…бо Феафіл Полацак узяў <…> па Васілю Рагвалодзе [унуку Ўсяслава Полацкага], каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім»[8][9].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» залічвае Рагвалода да імёнаў германскага паходжаньня[10], але прытым супастаўляе полацкага князя зь Вількінам — адным з водцаў люцічаў паводле «Сагі пра Тыдрэка Бэрнскага», запісанай у XIII стагодзьдзі у Скандынавіі[11]. Імя Рагвалод, паводле Паўла Урбана, азначала «Магутны ўладай» або «Справядлівы гаспадар» і адпавядала паўночнагерманскаму імю Rögnvald[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Рогъволод (980 год); Роговолод (1128 год); Рогьволодъ Борисовичь (1144, 1158 і 1171 гады)[12]; po Krystianie Regwaldzie (18 траўня 1659 году)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Рагнвальд Аляфсон (IX ст.) — конунг Вэстфольду з дынастыі Інглінгаў
- Рагнвальд Эйстэнсон († каля 894) — заснавальнік графства Оркні
- Рагвалод (каля 920—978) — першы гістарычна вядомы полацкі князь, заснавальнік дынастыі Рагвалодавічаў
- Рагнвальд Інгварсон (X ст.) — водца варагаў
- Рагнвальд Ульфсон († па 1019) — граф Вэстэргётлянду, пасаднік у Ладазе
- Рагнвальд Брусасон († 1046) — граф Оркні
- Рагвалод-Барыс Усяславіч (канец 1040-х — 1128) — князь полацкі
- Рагнвальд Дурны († па 1130) — кароль Швэцыі
- Рагнвальд Калі Калсон (каля 1103—1158) — граф Оркні, Сьвяты
- Рагвалод-Васіль Барысавіч (1110-я — 1171 або 1180) — князь полацкі
- Крысьцін Рэгвальд — ковенскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1659 годзе
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads