Рагайла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рагайла (Рагела, Рагаль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рагель або Рагела (Ragel, Rogello[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4].

У 1623 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Casparus Regelius, Liccensis Borussus[5]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Rogall[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ragel (26 траўня 1390 году)[7]; poddanych w powiecie trockim — w Żyżmorach… Ragały (28 верасьня 1524 году)[8]; na poddane w Żyżmorach… Ragały (28 сьнежня 1525 году)[9]; Мацко Ракгловичъ[10], Радивонъ Рогаиловичъ[11] (1528 год); село Лучицы и Фойная… Тимофей Рогалевичъ (1552 год)[12]; Mordas Rogalic… Januc Rogalic synmi Niescierem a Baltromieiem… Stanko Rogalic… Miklass Rogalic… Pawel Rogielicz (1558 год)[13]; подданыхъ пана своего, на ймя: Стецка Рокгалу (11 ліпеня 1561 году)[14]; Piotr Rogiel… Sciepan Rogiel… Mikołay Rogiel (15 траўня 1567 году)[15]; на витине Миколая Рекгеля (да 1600 году)[16]; Ragella (1603—1629 гады)[17]; Nicolai Ragel… Nicolai Ragełowicz (1610—1622 гады)[18]; возных двох енералов… Петра Рокгалю (31 траўная 1625 году)[19]; Pan Ostaphian Rogayłło z Sawina (1654 год)[20]; Czwierć Leytanowo Ruckie… Zacharko Ragiel (1765 год)[21]; Godfrid Rogal (14 лютага 1792 году)[22][a].

Remove ads

Носьбіты

Рагелі (Ragiel) — прыгонныя зь вёсак Пятровічаў, Панізьзя, Улазавічаў, Падбалоцьця, Шчаўканаў, Нямоняў, Сакаўшчыны, Жураўцаў, Дубіны, Зафільцаў і Гуменьнікаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[27][28].

Рагалевічы (Rogalewicz) — літоўскі шляхецкі род з Камаяў і Войстаму[29].

Рагелі (Ragel) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[30].

Рагайлы-Барташэвічы — літоўскі шляхецкі род[31].

Рагаля (Ragalo) і Рагель (Ragiel) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[32].

На 1904 год існавала сяльцо Рагайлава ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[33].

На 1906 год існавала вёска Рэгелева ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[34].

На 1910 год існаваў фальварак Рагайлаўшчына ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[35].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Рагелева, на гістарычнай ЛідчынеРагелеўцы, на гістарычных Ашмяншчыне і МеншчынеРагалі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Срагейла (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[23]): Sragieylowna (28 студзеня 1748 году)[24]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads