Рага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́га, Ра́гі — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Рага, Рагі або Рэгі (Rago, Ragi, Reggi) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рагла (Рагул), Рагін (Рагіна), Рагвалод (Рэгвальд), Рагайла (Рагела, Рагель), Рыгмант (Рыгмунт). Адзначаліся германскія імёны Ragilo (Regula, Raggl), Ragenus (Ragina), Ragel, Ragvald, Regimunt (Ragemunt).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rage, Rakiel (Rekiel, Rekil), Ragbołt (Regboldus[3]), Rager[4].
У Прусіі бытавалі імёны Rege (1296, 1299, 1352 і 1395 гады)[5], Regil[a][5], Regene[b] (1318 год)[5], Regune / Regun (1278 і 1315 гады)[5], Regutte[5], Hinrich und Grasicke Regir[c] (1388 год)[5]. У 1647 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Rege, Regiomontanus Borussus, у 1650 годзе — Fridericus Rege, Bartensteinensis Prussus[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Гюрятя Роговичь, новгородець (Лаўрэнцеўскі летапіс)[10]; Waydenne vnd sin compan Rage (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[11]; Богдан Ракговичъ (1528 год)[12]; земли пустовские… Рокгишъку (2 лютага 1553 году)[13]; Szymko Rega… Pawel Ragiowicz (1558 год)[14]; sieło Nehuwle: Piotr Rog (23 лютага 1713 году)[15]; Ewa Rag (1848 год)[16][d].
Remove ads
Носьбіты
- Гурата Рогавіч — наўгародзец паўночнагерманскага (скандынаўскага) паходжаньня[28]
- Рагі — водца крыжакоў у Літву
- Багдан Рагавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Рыгор Мікалаевіч і Шчасны Якубавіч Раговічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1578 годзе[29]
Раговічы (Rogowicz) — прыгонныя з Троцкага павету, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[30].
Раговіч (Rogowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[31].
На 1904 год існавалі вёска і сядзіба Рэгава ў Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[32].
На 1909 год існаваў маёнтак Раговічы (Рагавічы) у Менскім павеце Менскай губэрні[33].
Remove ads
Заўвагі
- Адзначалася старажытнае германскае імя Regil[6]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Regin (Ragenus)[7]
- Адзначалася германскае імя Reger (< Raghar)[8]
- Таксама:
- Рагун (адзначалася германскае імя Ragon[17][18]): Raguny (1744 год)[19];
- Ракант, Рокунт, Ракінт (адзначалася германскае імя Raagont[20][18]): подле Роконтишок (30 сьнежня 1514 году)[21], Войтехъ Ивановичъ з Раконтовичъ (1567 год)[22], Andrzej Rokunt (1658 год)[23], Rakanciszki (1744 год)[19], Ракінты (Rakint) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род[24];
- Ракша: Венцко Ракшевичъ (1528 год)[25]
- Райвід, Рэйвід, Рэйвіт (адзначалася старажытнае германскае імя Raguitus[6], Reguider[26]): на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Райвід, Рэйвід і Рэйвіт у летувізаваных формах[27].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads