Радзіла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Радзіла (Радзель, Радуль, Ратэла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Радзіла, Раціла або Радул, пазьней Радэль (Radila, Ratilo, Radulus, Radel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[2], германскага rad- 'рада'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от Радиле (XIII ст.)[4]; Радиловичи (1440—1492 гады)[5]; путными бояри… Станиславомъ Раделем (20 траўня 1496 году)[6]; in Pruzona terram nuncupatam Radzilowsczyna (20 або 23 чэрвеня 1522 году)[7]; Янко Радиловичъ (6 лютага 1520 году)[8]; Radziel (1558 год)[9]; Radziel Piotrowicz (2 траўня 1558 году)[10]; Rodziel Piotronicz (1563 год)[11]; посланникъ литовской панъ Янъ Радиловичъ Голубитцкой (1597 год)[12]; Радулъ… Радуль Металченъко… Радул Маръченко… Радулъ Волошин… Радуль Олексеенъко (1649 год)[13]; Woysiech Ratul (2 студзеня 1653 году)[14]; Radzielewicz… Radziłowicz… Rodziłowicz (1671—1681 гады)[15]; Radziłowicze (1744 год)[16]; Jan Ratel (8—10 лютага 1779 году)[17]; Andrzej Radziłłowicz (1797 год)[18]; Adam Rateło (1820 год)[19]; Marcin Radziłło (1841 год)[20]; Ewa Radziło (1843 год)[21].

Remove ads

Носьбіты

Радулевічы (Radulewicz) — прыгонныя зь вёскі Растынянаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[22].

Радулевічы (Radulewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[23].

Радзяловічы (Radziełowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[24].

На 1910 год існаваў хутар Радзелеў у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губэрні[25].

На памежжы гістарычных Мазыршчыны і Піншчыны існуе вёска Радзілавічы.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads