Радзівіл (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзівіл (Радвіл, Радзьвіль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ратвіл (Ratwilius[1]) і Вілірад або Вілрад (Willirad, Wilrad) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Раталт, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratolt, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[3], германскага rad- 'рада'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Радзівіл азначае «рада волі»[6].
Адпаведнасьць імя Радзівіл германскаму імю Ratwilius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7][8]. Ён жа адзначыў вытворны ад гэтага імя сучасны тапонім Rotweil у Вюртэмбэргу (Нямеччына)[9]. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскім імёнам Ratwilius і Wilrad прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[10].
Спэцыяліст у галіне анамастыкі Ігар Капылоў адзначае, што ў славянскіх мовах даволі часта сустракаюцца складаныя імёны з кампанэнтам Рад-, які літаральна пазначае старажытнае слова радети 'клапаціцца пра штосьці'. Існуюць такія старажытныя імёны, як Радамір (той, хто клапоціцца пра мір), Радаслаў (той, хто дбае пра славу) і г. д. Дасьледнікі знаходзяць падставы для таго, каб і другі кампанэнт імя -віл лічыць славянскім, беспасярэдне зьвязаным з словам 'воля'. Пацьверджаньнем гэтага лічыцца ўкраінскае слова вільний (вольны). Такім парадкам, беручы пад увагу славянскую вэрсію паходжаньня, імя Радзівіл азначае «той, хто клапоціцца пра волю»[11]. Гісторык Павал Урбан адзначае, што ў Лаўрэнцеўскім і Радзівілаўскім летапісах пад 1147 годам упамінаецца ўплывовы кіеўскі баярын Радзіла, тым часам Радзівіл Осьцікавіч у адной з дароўных граматаў вялікага князя Казімера значыцца як Радзіл Осьцікавіч[12]. Адпаведна, дасьледнік тлумачыць імя Радзівіл як «Валявы ў парадзе» або «Добрай волі»[13]. На думку Ігара Капылова імя Радзівіл прыйшло ў спадчыну з імянной базы праіндаэўрапейскай эпохі[11][a].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Radziwill (Radzewill, Radszewill)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Woyschiwid cum filio Radiwilo (18 студзеня 1401 году)[15]; cum Rodywil[16], Rodwil[17], Rodywil[18] (2 кастрычніка 1413 году); Rodywyl Ostikowicz (29 лістапада 1430 году)[19]; Родивил Остикович[20] (27 верасьня 1432 году)[21]; Radiwil Hostikowicz (15 кастрычніка 1432 году)[22]; Radiwil marsalci terrae Lythuaniae [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[23]; Georgius et Stanislaus filii domini Radwylonis (1 жніўня 1439 году)[24]; Stanislao Radwilowicz (21 кастрычніка 1440 году)[25]; Радивилу Остиковичу (Радивил Остикович[26]; 1440—1492 гады[27], 9 лістапада 1449 году[28]); бояре Радуньскіе Круповичы… Радвилъ Богдановичъ (1444 год)[29]; Georgio Radwylowycz (25 лютага 1444 году)[30]; Radyl Osticowicz (16 красавіка 1444 году)[31]; панъ Родивилъ Остиковичь (9 верасьня 1445 году[32], 14 траўня 1446 году[33], 8 студзеня 1452 году[34], 21 красавіка 1452 году[35], 14 красавіка 1455 году[36], 21 траўня 1463 году[37], 21 жніўня 1466 году[38], 25 траўня 1475 году[39]); Radiwil Ostikowycz (23 красавіка 1452 году)[40]; Rodiwyl Hostikowicz (21 лютага 1457 году)[41]; Radiuil Jadogowicz (13 студзеня 1460 году[42], 1483 год[43]); Родивилъ (10 сакавіка 1463 году)[44]; cum Mylosz Rodzwilowicz pratis (10 ліпеня 1463 — 12 ліпеня 1467 году)[45]; Radivil Osczykowicz palatino Trocensi (30 верасьня 1469 году)[46]; Hliebonie et Radwil germanis mariti mei dicti Miczko (15 лютага 1484 году)[47]; Stefanus Andruszkowicz Jatolgowicz alias Radziwill[48], Radivill Jadollgowicz[49] (30 траўня 1491 году); людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Родвилу Воиневичу (люты 1510 году)[50]; Ивашку Радивиловичу… дано три земли пустовскихъ в Румшишском повете (1 ліпеня 1516 году)[51]; Martinus Walczkowicz Radivił… terrigena districtus Moyschogolensis (1517 год)[52]; бояр ейшышских… Радивила Станьковича, а Радивила Петрашевича (19 студзеня 1526 году)[53]; Пашко Родвиловичъ… Шымъко Родвиловичъ[54], Станиславъ Родивиловичъ[55], Товткин Родивиловичъ[56], Радивилъ Станьковичъ[57], Радивило Воитъковичъ[58], Радивилъ Романовичъ[59], Радьвиль Кгенеитовичъ[60] (1528 год); Я Родивилъ Волковичъ… боярынъ нашъ Радивиль Волчъковичъ (11 траўня 1529 году)[61]; nobilem Radiwyl Romanowicz (1533 год)[62]; з Сомилишок… Ленартъ Радивилович (1533—1535 гады)[63]; люди, на ймя: Степана а Радивила, а Бертоша — Григоровичовъ (сьнежань 1534 году)[64]; людеи двора его милости Мерецкого… Родвила Ганцовича (25 студзеня 1537 году)[65]; дядкевича Стаселева Черьня Радивиловича (20 кастрычніка 1539 году)[66]; рыболове господарьские Бертошь а Мейло Родвиловичи на брата своего Янушка (26 ліпеня 1540 году)[67]; колесникъ Городенский… на колесниковъ же потужниковъ своихъ Радвила Янковича (27 верасьня 1540 году)[68]; Якуба а Радивила Пашкевичов — две службы (1540—1543 гады)[69]; Панко Радивилович (1 ліпеня 1542 году)[70]; бояринъ волковыйский Радивил Сеньковичъ Клозкайловича (15 сакавіка 1546 году)[71]; двора Добучинского… земълю Радивиловъщину… онои земъли Радивиловское… земълю тую Радивиловъщину… дворища, одно Радивилово (24 лістапада 1548 году)[72]; село Радвиловичи (1554 год)[73]; на цыншу держить Радивило Сомиловичъ (1557—1558 гады)[74]; Radziwilo Mońkiewicz… Passko a Radziwilo Korenikowiczy (1558 год)[75]; Lenart Radziwiłowicz… Wasiuk Mackowicz z synem Radziwiłem (1561 год)[76]; Петръ Радивиловичъ… Валентый Радивиловичъ (1563 год)[77]; з села Радивиловичъ[78], з ыменья Радивиловичъ[79], Добриня Петровичъ з Радивиловичъ… Богушъ Ганусовичъ з Радивиловичъ[80] (1567 год); з роду Вешова… Лукашу Радвиловичу (15 верасьня 1568 году)[81]; Мик Родвил (10 чэрвеня 1594 году)[82]; Paweł Radziwiłowicz (1602—1615 гады)[83]; Костентин Иванов сын Родивилович Шестак (1655 год)[84]; Karol Radziwiłowicz… Jan Radziwiłowicz… Tomasz Radziwiłowicz… Maciej Radziwiłowicz (1765 год)[85]; Rozalia Radziwiłłowicz (1800 год)[86].
Remove ads
Носьбіты
- Ратвіл († па 872) — біскуп Сэн-Малё
- Радзівіл — літоўскі баярын, які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб Суліма (магчыма, яго дзеці і ўнукі ўпаміналіся як Юры і Станіслаў Радзівілавічы ў 1439, 1440 і 1444 гадох)[12]
- Радзівіл Осьцікавіч (да 1411—1477) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі і земскі, ваявода троцкі і кашталян віленскі
- Радзівіл — літоўскі баярын, які ў 1484 годзе разам з братам Глебам засьведчыў наданьне Кацярыны Мантушаўны віленскім францішканам[12]
- Пётар Радзівілавіч — падкаморы і староста эйшыскі, які прывесіў да дакумэнту 1499 году пячаць з рускім надпісам «ПЧТЬ ПЕТРА РАДИВИЛОВИЧА»[87]
- Люб і Добка Радзівілавічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1509 годзе[88]
- Радзівіл Станькавіч і Радзівіл Петрашавіч — эйшыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1526 годзе
- Радзівіл Янавіч — дарагіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1528 годзе[89]
- Радзівіл Волкавіч (Волчкавіч) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1529 годзе
- Радзівіл Раманавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1533 годзе
- Радзівіл Сенькавіч Кляўзгайлавіч — ваўкавыскі баярын, які ўпамінаецца ў 1546 годзе
- Ян (Іван) Радвіловіч — уладальнік зямлі ў Полацкім павеце на 1878 год[90]
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Радзівіловічаў[91].
Радзівілы (Rodziwiłł) — прыгонныя зь вёскі Вярбелішкаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[92].
Радзівіловічы (Radziwiłowicz) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[93].
Радзівіловічы або Радзьвіловічы (Radziwiłowicz, Radzwiłowicz) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[93].
Радзівіловічы гербу Суліма[94], Радзьвіловічы[95] і Радзівіловічы-Шостакі[96] — літоўскія шляхецкія роды.
Радвіловіч (Radwillowicz), Радзівіл (Radziwil, Radziwill) і Радзівіловіч (Radziwillowicz, Radziwilowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[97].
У XVI ст. існавалі «выган» Радвілавічы (Радвиловичи) і пустая зямля Радзівілаўшчына (Радивиловщина) у Жамойцкім старостве[98].
На 1888—1905 гады ваколіца Радзівілавічы існавала ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[99][100].
На 1906 год існаваў фальварак Радзівілішкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[101].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Радзьвілаўцы, на гістарычнай Гарадзеншчыне — вёска Радзівілкі, у былым Жамойцкім старостве — места Радзівілішкі, на гістарычнай Наваградчыне — вёска Радзівілімонты, на гістарычнай Піншчыне — вёска Радзілавічы. Каля Роўна існуе места Радзівілаў (упаміналася ў 1564 годзе)[102].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- У рэчышчы палітыкі летувізацыі зьявіліся тлумачэньні імя Радзівіл (лет. Rаdvіlаs) ад летувіскіх словаў rаdо 'ён знайшоў' (форма дзеяслова ў трэцяй асобе мінулага часу, тым часам у інфінітыве rаstі 'знаходзіць' і аснове цяперашняга часу rаst- гэтага ж дзеяслова няма спалучэньня rаd-) і viltis 'надзея'. У выпадку другой асновы летувіскія аўтары ня могуць адэкватна патлумачыць брак гістарычных запісаў імя з канцавым -т пры паралельным бытаваньні ў імёнах ліцьвінаў асновы -вілд- (-вілт-)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads