Конрад

мужчынскае асабістае імя (Konrad) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Конрад (Конрат, Кунрад, Кунрат) — мужчынскае імя. Вытворныя прозьвішчы — Кондрат, Кандратовіч[1].

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Конрад, Конрат, Кунрад або Кунрат (Konrad, Conrat, Cunrad, Cunrat) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Якун; германскія імёны Cundrud, Kunat, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[4] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[5], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Радавін; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Radowin) — ад гоцкага *rêþs[6], германскага rad- 'рада'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Konrad (Konrat, Kunrod, Kunrot)[8].

У 1633 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Conradi, Regiomontanus Borussus[9]. Увогуле, прозьвішча Konrad (Conrad) шырока бытавала ў Прусіі[10][11], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Cunrado Januskovicz (1461 год)[13]; domino Gabriele Cunrado Iwaszkowycz (9 ліпеня 1489 году)[14]; generosis dominis Petro Kvnrathowycz (10 траўня 1506 году)[15]; Conrad Waszko… Conrad y Sienkowicze (1563 год)[16]; z Jurgielem Konratowiczem… Jurgiel Konratowicz (4 сьнежня 1554 году)[17]; Conradowicz (1610—1622 гады)[18]; Mikołaj Konratowicz (1621 год)[19].

Remove ads

Носьбіты

Кандратовічы (Кондраты) гербу Сыракомля — літоўскі шляхецкі род.

Конрады (Konrad) гербаў Суліма і ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Меншчыны[24].

У XVI ст. існавала сяло Конрадзе (Конрадзе) у Жамойцкім старостве[25].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Канрады.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads