Ратаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ратаўт (Раталт, Раталд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Раталд або Раталт, пазьней Радэльт або Ратаўд (Ratold, Ratald, Ratolt, Rattolt, Ratolth, Radelt[1], Ratault[2], Rataud[3], Rattaud[4]) і Валтрат (Waltrat) — імёны германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[7], германскага rad- 'рада'[8], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[9].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ратаўт складаецца з асноваў -рад- (-рат-) і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[10], германскага þeudo[11] 'род, народ'[12]. Такім парадкам, імя Ратаўт азначае «рада роду»[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя Teudrad (Teud-rad)[13].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ratołt[14].
У Прусіі бытавала імя Redaŭt (1540 год)[15].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а Ратовту (1440—1492 гады)[16]; Ратовт Петровичъ (1528 год)[17]; землю Ратовтишки (1538 год)[18]; Юръи Ратовтовичъ (1567 год)[19]; Mik Ratowtowicz (14 ліпеня 1578 году)[20]; Theodor Ratold Zadarnowski (7 жніўня 1661 году)[21]; Michał Ratowtt[22], Jan Ratowtt[23] (1690 год); Stephan Ratołt Zadarnowski (11 студзеня 1697 году, 5 чэрвеня 1699 году)[24]; Stefan Ratolt Zadarnowski (10 красавіка 1693 году, 21 траўня 1701 году)[25]; Kazimierz Ratold Zadarnowski (30 жніўня 1702 году)[26]; Kazimierz Ratold Zadernowski (24 ліпеня 1703 году)[27]; Symon Ratold Zadarnowski (18 сьнежня 1732 году)[28]; Jan Ratold Zadarnowski (18 красавіка 1764 году)[29]; Antoni Ratolt Zadarnowski — mieczny woiewództwa Brzeskiego (26 жніўня 1766 году)[30].
Remove ads
Носьбіты
- Ратаўт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Ратаўт Пятровіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Кацярына Юр’еўна Ратаўтовіч — вількамірская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1604 годзе[31]
- Антоні Ратольт Задарноўскі († 1771) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік і мечнік берасьцейскі[32]
Ратаўты (Ratowt) гербу Бонча (першыя зьвесткі паходзяць з гербоўнікаў канца XVII ст., калі выхадзец з роду сярод наваградзкай шляхты браў удзел у элекцыі манарха Рэчы Паспалітай[33]) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[34].
Ратаўты (Ratowt) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[35].
Раталды-Задарноўскія — літоўскі шляхецкі род[36].
Ратальды (Ratold) гербу Ратулт, Ратолды (Ratołd) гербу Шэліга і Ратульды або Ратулты (Ratuld, Ratułt) гербаў Дзялоша, Калабок і ўласнага — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[37].
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Ратаўты, на гістарычнай Вількаміршчыне — Ратаўтышкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads