Радун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радун (Радзюн), Радон — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Радун або Ратун (Raduni, Ratuni, Rādun[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[4], германскага rad- 'рада'[5].
У Памор’і бытавала прозьвішча Rattun[6].
У Папскай сэмінарыі ў Вільні да 1590 году навучаўся прус Андрэй Радон (Andrzej Radon)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слуги щитьные у Вержавъском пути… Федор Кожинъ, сынъ его Радонъ а братъ его Ивашъко (каля 1492 году)[8]; Alexander Radunius, Lithuanus (1573 год)[9]; Radun… Radon (1671—1681 гады)[10]; Michałko Radun, syn Daniło lat 20, Kiryło 16, Zmitruk 5 (9 студзеня 1774 году)[11].
Remove ads
Носьбіты
Радзюны (Radziun) — прыгонныя з Троцкага павету, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Радзюнцы, на гістарычнай Браслаўшчыне — Рацюны і Рацюнкі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads