Райгорад
места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Райгорад (польск. Rajgród) — места ў Польшчы, на беразе Райгародзкага возера. Цэнтар меска-сельскай гміны Граеўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 1571 чалавек. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе 61.
Райгорад — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Паводле летапісных зьвестак, Райгорад заснаваў у XIII ст. князь яцьвяскі, падляскі і дайноўскі Трайдзень як умацаваны пункт на сумежжы з прусамі і мазурамі[1]. У 1358 годзе места ўпамінаецца ў гэтай якасьці ў акце разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага з Падляшшам. Райгорад знаходзіўся ў дзяржаўнай уласнасьці, пазьней перайшоў да роду Глінскіх. Па пакараньні Міхала Глінскага за ўдзел у змове супраць караля і вялікага князя Жыгімонта Старога места перайшло да ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла. У XVI ст. Райгорад атрымаў мескі герб: «у чырвоным полі мур з адчыненай брамай над ім, тры вежы»[1]. У 1568 годзе за Ганна Кішкай (з Радзівілаў) места атрымала Магдэбурскае права.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Райгорад перайшоў да Каралеўства Польскага. Паводле люстрацыі Райгародзкага староства, на 1576 год у месьце было 145 будынкаў і 56 незабудаваных пляцаў. У 1593 годзе Райгародзкае староства перайшло да каралевы і вялікай княгіні Ганны, жонкі Жыгімонта Вазы. У 1679 годзе месту пацьвердзілі Магдэбурскае права.
Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Райгорад апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Шчучынскім павеце Ломжынскай губэрні[2]. У час вызвольнага паўстаньня (1830—1831) Райгорад як ключавую пазыцыю займаў расейскі 7-тысячны корпус генэрала Остэн-Сакена, аднак паўстанцам пад камандаю Антонія Гелгуда ўдалося 29 траўня 1831 году на пэўны час вызваліць места.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Райгорад занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Райгорад абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Райгорад акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Райгорад увайшоў у склад БССР. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Райгорад Польскай Народнай Рэспубліцы.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: ~1867 год — 3916 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 2291 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 1571 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1905—1912)
- Могілкі: каталіцкія, капліца (XIX ст.); юдэйскія
- Сядзіба Апартова (канец XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Замак
Галерэя
- Славутасьці Райгораду
- Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Сядзіба Апартова
- Капліца на могілках
- Гістарычная забудова
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads