Ракітнае (Ровенская вобласьць)
мястэчка ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ракітнае (па-ўкраінску: Рокитне) — колішняе места[1], цяпер мястэчка ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Бунеў. Адміністрацыйны цэнтар Ракітнаўскага раёну. Насельніцтва 12 179 чал. (2001).
Remove ads
Знаходзіцца за 95 км ад Роўна. Чыгуначная станцыя Ракітнае-Валынскае на лініі Сарны — Карасьцень.
Remove ads
Гісторыя
- 1888: заснаваньне паселішча Ахотнікава. Назва паходзіла ад прозьвішча ўладальніка зямлі, у якога бэльгіец Розэнбэрг набыў невялікую дзялянку кварцавых пяскоў і збудаваў тамака гуту.
- 1900: празь сяло прайшла чыгунка Кіеў — Ковель.
- пач. XX ст.: у складзе Кісорыцкай воласьці Оўруцкага павету Валынскай губэрні.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сарненскім павеце Валынскага ваяводзтва.
- 1922: назву паселішча зьмянілі на Ракітнае.
- 15 красавіка 1927: атрымала статус места.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 1940: цэнтар раёну.
- 1986: мястэчка пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Remove ads
Эканоміка
Станам на сьнежань 2002 року ў мястэчку працавала 5 прамысловых прадпрыемстваў, 3 будаўнічыя арганізацыі, 3 сельскагаспадарчыя, 2 аўтатранспартныя, 2 прадпрыемствы зьвязку, 2 камунальныя і іншыя.
Прыярытэтная галіна прамысловасьці — шкляная. ААТ «Ракітнаўскі шкляны завод» уваходзіць у лік прадпрыемстваў, вядомых за межамі Ўкраіны.
Вядомыя ўраджэнцы
- Ніна Смык (нар. 1947) — украінская пісьменьніца.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads