Раман Ляпіч
беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Фёдаравіч Ляпіч (1 ліпеня 1906, в. Бор, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 9 студзеня 1977, Менск) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Закончыў народную школу. З пачатку 1923 году жыў у Менску. У 1923—1926 гадах курсант школы міліцыі. У 1926—1928 гадах вучыўся на вячэрнім рабфаку, у 1928—1931 гадах студэнт літаратурнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту, які скончыў у 1931 годзе. У 1931—1935 гадах у асьпірантуры Акадэміі навук БССР.
З 1935 году навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, працаваў выкладчыкам у ВНУ, пісаў літаратураведчыя артыкулы. З 1938 году дэкан філялягічнага факультэта Менскага пэдінстытуту.
Арыштаваны 20 ліпеня 1938 году; 10 кастрычніка 1938 году асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі і адпраўлены на Калыму ў адзін з паўночна-ўсх. канцлягераў. Пасьля вызваленьня з 1946 году працаваў як вольнанаёмны геоляг на капальнях у Магаданскай вобласьці. Падарваў здароўе; з 1965 году інвалід 2-й групы. У 1968 годзе вярнуўся ў Менск.
У 1969 годзе рэабілітаваны. Апошні год перад сьмерцю быў паралізаваны. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Remove ads
Творчасьць
Працаваў літработнікам у рэдакцыях газ. «Звязда», «Рабочий». Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на расейскую мову творы беларускіх аўтараў). З літаратурна-крытычнымі артыкуламі ўпершыню выступіў у 1931 г.
Напісаў шэраг артыкулаў, прысьвечаных творчасьці Якуба Коласа, Янкі Купалы, Ільлі Гурскага. Перавёў на расейскую мову асобныя творы Зьмітрака Бядулі, Платона Галавача, Міхася Лынькова.
Творы
- Нацыянал-дэмакратычная фальсіфікацыя беларускай літаратуры: (Крытычны агляд артыкулаў па беларускай літаратуры, змешчаных у «Литературной Энциклопедии» і «БСЭ» // Літаратура і мастацтва. Мн., 1936. Кн. 4—5 (сааўтар Э. Галубок).
- На барыкадах барацьбы за сусьветную гегемонію пралетарскай літаратуры (Першы Усесаюзны зьезд польскіх пралетарскіх пісьменьнікаў). // Маладняк. Менск. № 10. 1931.
- «Заштопаўшы душы прарэхі…» [Рэц. на кнігу: А. Звонак «Мая Радзіма». Менск. 1935.] // Літаратура і Мастацтва. Менск. 11 лютага 1936.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- ЛЯПІЧ Раман Фёдаравіч — https://web.archive.org/web/20080621165351/http://www.marakou.by/
- Дускания Рыдлевка. Геолог Ляпич. Койданава. «Кальвіна». 2015. Архівавана 5 снежня 2018. — https://web.archive.org/web/20161207162350/http://acaraj-kut.blogspot.com/ Архівавана 7 снежня 2016.
- Сотрудники АН Беларуси пострадавшие в период сталинских репрессий — http://www.ihst.ru/
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads