Платон Галавач

беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Платон Галавач
Remove ads

Плато́н Рама́навіч Галава́ч (18 красавіка [ст. ст. 5 красавіка] 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага павету Менскай губэрні, цяпер Бабруйскі раён — 29 кастрычніка 1937, Менск, турма НКУС БССР) — беларускі пісьменьнік, празаік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Платон Галавач зь сялянскае сям’і. Застаўшыся бяз маці, зь сямі гадоў наймаўся за пастуха. У 1922—1923 вучыўся ў Менскай партшколе, адначасова інструктар Барысаўскага павятовага камітэту камсамолу. У 1926 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі ў Менску і стаў працаваць загадчыкам аддзела ЦК ЛКСМБ, з 1928 быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ і рэдактарам газэты «Чырвоная змена». Зь лістапада 1929 да сакавіка 1930 — намесьнік наркама асьветы БССР. Адзін з кіраўнікоў літаратурных арганізацыяў «Маладняк», БелАПП. У розны час рэдагаваў часопісы «Маладняк», «Полымя». Ініцыятар арганізацыі крытыка-творчага аддзяленьня МПІ. З пачатку сваёй літаратурнай дзейнасьці (1921) змагаўся за чысьціню роднае мовы, за яе дакладнасьць і выразнасьць. Абіраўся сябрам ЦК КПБ (1927—1930) і сябрам ЦВК БССР (1927—1935). Сябра Саюзу Пісьменьнікаў СССР з 1934.

Арышт

Арыштаваны 11 жніўня 1937 у Менску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Падчас ператрусу сьледчыя канфіскавалі 67 сшыткаў рукапісаў (магчыма, сярод іх быў і раман «Ён»). У сувязі з арыштам выключаны з ВКП (б).

У нутранай турме НКВД лёс зьвёў Галавача зь яшчэ адным рэпрэсаваным пісьменьнікам Станіславам Шушкевічам, які пазьней успомніў такі эпізод:

Платона Галавача і Васіля Каваля я бачыў апошні раз 3 кастрычніка 1937 году. Іх прывялі сьведчыць супраць мяне. Скатаваны і зьнясілены, Платон Раманавіч доўга маўчаў… Нарэшце загаварыў: «За [мной] няма ніякай віны, таксама, як і за кожным з нас». Сказаў і заплакаў…[3]

Перад судом Галавач пакінуў у камэры запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон».

28 кастрычніка 1937 на судзе (пачаўся а 22:15, скончыўся празь пятнаццаць хвілін) прызнаў сябе вінаватым. Тройкай НКУС асуджаны як «арганізатар тэрарыстычнае групоўкі» й за «правядзеньне нямецкай дзейнасьці» да найвышэйшае меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны празь некалькі гадзін пасьля прысуду. Сям’і было абвешчана, што памёр 25 сьнежня 1944 у лягеры ад паралічу сэрца. Рэабілітаваны 25 ліпеня 1956. Асабовая справа № 6852-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Remove ads

Сям’я

Быў жанаты зь Нікай Фёдараўнай Вечар (нарадзілася ў 1905 у в. Машчыцы, Слуцкі павет, Менская губэрня), якая была арыштаваная 5 лістапада 1937 у Менску. 28 лістапада 1937 яна асуджаная асобай нарадай пры НКУС як «сябра сям’і расстралянага ворага радзімы» да 8 гадоў ППК і этапаваная ў Карагандзінскі канцлягер НКУС Казахскай ССР (в. Далінская). Пасьля вызваленьня вярнулася на радзіму. Рэабілітаваная трыбуналам БВА 24 ліпеня 1956. Асабовая справа В. № 6759-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Remove ads

Творчасьць

Творчую дзейнасьць распачаў у 1921. Першае апавяданьне «Загубленае жыцьцё» апублікаванае ў газэце «Савецкая Беларусь» у 1925. У 1927 выйшла кніга апавяданьняў «Дробязі жыцьця». Тэматыка шматлікіх аповесьцяў, апавяданьняў, нарысаў зьвязана з грамадзянскай вайной і жыцьцём вёскі. Яго творы карысталіся посьпехам, перакладаліся на расейскую, польскую, украінскую, чэскую, ідыш i інш. мовы. Многія яго творы засталіся няскончанымі, у тым ліку кніга пра паўстаньне 1863—1864 і Кастуся Каліноўскага.

Успаміны пра Платона Галавача

Як успамінаў рэпрэсаваны паэт Павал Пруднікаў,

« Платон Галавач быў рослы, стройны, прыгожы малады чалавек з бялявай чупрынай, якой не стараўся закрываць свой шырокі і высокі лоб, з блакітнымі вачамі, белымі, як цукар, зубамі, з правільнымі рысамі твару, на якім заўсёды ззяла ўсмешка, акуратна апрануты і абуты. Пераважна любіў хадзіць у светла-шэрым касцюме і белай кашулі-касаваротцы, вышытай беларускім народным арнаментам і падпяразанай тонкім поясам з кутасамі. Ён заўсёды з кожным быў прыветлівы і стараўся трымацца роўным. У час гутаркі ніколі не перабіваў свайго субяседніка. Спачатку даваў магчымасць выказацца яму, а потым ужо гаварыў сам, ніколі ні на каго не павышаў голасу. Скажу шчыра — не любіць яго была нельга. »

А вось што прыгадваў пра пісьменьніка Я. Скрыган (таксама рэпрэсаваны):

« Любіў глядзець трошачкі спадылба, гаварыў вельмі спакойна і ціха, голас у яго быў мяккі, з малюсенькім насавым гучаннем. І здалося зусім нечаканым, што няма ў яго ні рэзкага жэсту, які звычайна выпрацоўвае прафесія, ні строгага позірку, ні павышанай камандзірскай ноты — усё па-чалавечы проста і душэўна».[4] »
Remove ads

Творы

  • Збор твораў: У 3 т. Мн., 1958. Т. 1. Апавяданні. Нарысы. Артыкулы. Т. 2. Аповесці. Т. 3. Праз гады: Раман.

Апавяданьні

Зборнікі апавяданьняў

  • «Дробязі жыцьця» (1927)
  • «Хочацца жыць» (1930)
  • «Апавяданьні» (1934)

Зборнікі аповесьцяў

  • «Вінаваты» (1930)
  • «Спалох на загонах» (1930, перавыдадзены ў 1996)
  • «Даляры» (1931)
  • «Носьбіты нянавісці» (1936, часопіс «Полымя рэвалюцыі»)
  • «Яны не пройдуць!» (1937, часопіс «Полымя рэвалюцыі»)
  • Раман «Праз гады» (1934, перавыдадзены ў 1936, 1984, 1992)
  • Нарыс пра будаўніцтва Беламарска-Балтыйскага канала «Ад Мядзьведжай гары да Белага мора» (1934)
  • Некалькі слоў пра сябе // Пра час і пра сябе. Мн., 1966.

У 1963 часопіс «Полымя» надрукаваў у №4 «Пісьмы Платона Галавача».

Remove ads

Крытыка, рэцэнзіі

Ушанаваньне памяці

Імем Галавача названы вуліца і завулак у Бабруйску. У 1968 на будынку Гарбацэвіцкай школы Бабруй­скага раёну, дзе вучыўся Галавач, адкрытая мэмарыяльная дошка.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads