Парэчча (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парэ́чча[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Парэчча ўваходзіць у склад Парэцкага сельсавету (адміністрацыйны цэнтар якога знаходзіцца ў в. Табулкі).
Вёска знаходзіцца за 13 км ад аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін (Р6) і за 30 км ад гораду Пінску на беразе ракі Ясельды.
Remove ads
Гісторыя
- 1495 год — першае згадваннье, пінская князёўна Марыя падаравала два дворышчы Мацьвею Грычыне. Маёнткі ўспадкаваў сын Барыс і яго нашчадкі Войны-Грычыны;
 - Пачатак XVII стагодзьдзя — уласьнікамі зьяляліся Цярлецкія. Пазьней Парэчча перайшло да Агінскіх, потым — Скірмунтаў;
 - 1830-я гады — Аляксандар Скірмунт заснаваў прамысловыя вытворчасьці. Пазьней маёнтак пераходзіць яго сыну Аляксандру Аляксандравічу, пасьля — унуку Раману Аляксандравічу. Скірмунты пабудавалі сядзібны дом, які не захаваўся да нашых часоў, і заснавалі парк;
 - У розныя гады функцыянавалі цукровы завод (які лічыўся найлепшым сярод бурачнацукровых заводаў Менскай губэрні), суконная фабрыкі, варсільная плянтацыя і броварны завод;
 - XIX стагодзьдзе — зьяўлялася цэнтрам воласьці Пінскага павету;
 - 1907 год — Скірмунты збудавалі касьцёл Сэрца Есуса, які не захаваўся да нашых дзён, і праваслаўны храм;
 - 1920-я гады — зьяўлялася цэнтрам гміны;
 - Сакавік 1944 году — фашысты зьнішчылі 20 двароў, забілі 20 жыхароў
 
Remove ads
Насельніцтва
- 1998 год — 690 жыхароў, 298 двароў
 - 1999 год — 636 жыхароў
 - 2010 год — 522 жыхары
 
Славутасьці
- Царква Раства Багародзіцы (1912 год);
 - Вайсковыя могілкі часоў Першай сусьветнай вайны, магілы нямецкіх жаўнераў; магілы 8 польскіх жаўнераў з 34 полку пяхоты, якія загінулі ў 1919 годзе ў вайне з бальшавікамі,
 - Абарончыя збудаваньні часоў Першай сусьветнай вайны;
 - Сядзіба Скірмунтаў:
- Парк «Парэчча»;
 - Цукровы завод;
 
 - Магіла Рамана Скірмунта.
 - Мясцовай школе прысвоена імя беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц
 - Перад крухмальным заводам расьце экзатычнае тульпанавае дрэва.
 
Прамысловасьць
У Парэччы працуе крухмальны завод.
Асобы
У Парэччы нарадзіўся палітычны дзеяч Беларускае Народнае Рэспублікі Раман Скірмунт.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
